3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Выстаўка жывапісу «Мой Мінск – зямля майго натхнення»

Мероприятие уже прошло

Жанр Живопись

7 верасня 2012 года ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага пачала працу выстаўка жывапісу “Мой Мінск – зямля майго натхнення” з фондавых калекцый Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Музея гісторыі горада Мінска, работ членаў Беларускага саюза мастакоў. Адкрыццё выстаўкі прымеркавана да святкавання 945-годдзя сталіцы Беларусі.

На выстаўцы прадстаўлена каля 60 работ пяцідзесяці двух беларускіх аўтараў. Усе творы аб’яднаны тэмай – горад Мінск.
Храналагічна выстаўка дазваляе перагарнуць старонкі гісторыі сталіцы з сярэдзіны ХХ  да пачатку  ХХІ стагоддзя. За гэты адносна невялікі адрэзак часу Мінск непазнавальна змяніўся, вырас, пасталеў. На жывапісных работах мастакоў “зафіксаваны” ўсе этапы пасляваеннага станаўлення горада, будаўніцтва новага жыцця, рост гарадскіх кварталаў і, безумоўна,  людзі – звычайныя гараджане і знакамітыя мінчане.

Горад 1950-х гадоў адлюстраваны на палотнах А.В. Волкава, М.І. Манасзона, Н.М. Воранава, У.І. Стальмашонка. Зімовыя забавы, будзёныя клопаты, спякотны подых лета ў адкрытае акно – такі розны і падобны непаўторнай атмасферай першых мірных дзесяцігоддзяў пасляваенны Мінск.

Сталіца 1960-х гадоў прадстаўлена ў вобразах гараджан: “Настаўніца” М.Я. Лісоўскага, “Партрэт рабочага трактарнага завода” І.В. Ахрэмчыка, “Партрэт Такарэвіч Леаніды Станіславаўны, штукатуршчыцы” А.І. Вайнштэйна, “Партрэт Лася Юрыя Фёдаравіча” В.В. Волкава. Будаўнікі, выкладчыкі, урачы – простыя мінчане і ў той жа час стваральнікі нашага горада, чые імёны захавала гісторыя, а характары – фарбы мастака.

На гарадскіх пейзажах 1960-х – мінскія прамысловыя раёны з буйнымі фабрыкамі і заводамі: “Мінская ЦЭЦ” П.В. Масленікава, “Трактарны завод. Ускраіна” Н.П. Назаранкі. Гэта зусім яшчэ новыя на той час кварталы са старой драўлянай забудовай і зялёнай паласой лесу на даляглядзе. На палотнах А.П. Мазалёва, М.В. Данцыга, І.С. Дмухайлы, В.І. Вярсоцкага, С.П. Каткова, В.М. Варламава ўжо вымалёўваецца такі знаёмы сілуэт Мінска з яго высотнымі дамамі-вежамі на Прывакзальнай плошчы, абеліскам Перамогі, Петрапаўлаўскім саборам на старой Нямізе…

Жыццё за вокнамі мінскіх кватэр або горад у дэталях адлюстраваны ў нацюрмортах В.К. Жолтак і А.М. Шаўчэнкі. Кветкі на падваконніках, часопісы з каляровымі ілюстрацыямі, кубачак гарбаты, флакончыкі туалетнай вады – маленькія дробязі, з якіх складалася прыватнае жыццё жыхароў Мінска.

Мінск 1970–1980-х гадоў прадстае на палотнах мастакоў яе яскравая савецкая сталіца. Плошча Перамогі на фоне неба, расквечанага гронкамі салюта выступае як сімвал горада-героя ў рабоце С.Д. Лі. Праспекту Незалежнасці прысвяціў сваю жывапісную песню М.В. Данцыг, дзе з вышыні птушынага палёту Мінск выглядае асабліва велічным. Начны горад выяўляе кантрасты і таямніцы, калі на фоне ззяючых сучасных будынкаў вымалёўваюцца сілуэты старых сабораў і прадмесцяў у рабоце Т.Я. Разінай. Тым часам жыццё кіпіць на калгасным рынку Б.І. Казавова, на спаборніцтвах у Ратамцы В.В. Ціханаўца, на Мінскім моры В.Г. Кубарава.

Горад апошняга дваццацігоддзя адлюстраваны ў работах А.П. Ксяндзова, В.У. Альшэўскага, М.А. Апіока, М.Я. Мішчанкі, У.В. Уродніча. Горад яркіх фарбаў, шэрага неба, ружовых аблокаў, шырокіх праспектаў, вузкіх вулачак, прыгожых людзей… Такі розны і ў кожнага свой Мінск, горад натхнення.

Выстаўка працуе да 1 студзеня 2013 года
Адрас: пл. Свабоды, 15
Тэлефон: 321 24 30, 321 24 38

Работает: 11.00 - 19.00 (касса до 18.30)

Выходные дни: понедельник, вторник.

 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Выстаўка жывапісу «Мой Мінск – зямля майго натхнення»» в Минске, место проведения выставки  - «Художественная галерея Михаила Савицкого».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.