3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Мультипроект «Библиотека»

Мероприятие уже прошло

Жанр Тематическая выставка

6 верасня а 17-ай гадзіне ў галерэі «Ракурс» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пр. Незалежнасці, 116, 2-гі паверх) адбадылося ўрачыстае адкрыццё Рэспубліканскага мультыпраекта «Бібліятэка», прысвечанага 90-годдзю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.


Мультыпраект уключае ў сябе цэлы шэраг асобных праектаў: культурна-асветніцкія выстаўкі «Гісторыя пісьменства» і «Кніга ў выяўленчым мастацтве» (галерэя «Ракурс»), кніжна-ілюстрацыйную выстаўку «Храмы часу, памяці, думкі» (кальцавы калідор, 2-гі паверх), мастацкую выстаўку «Слова» (галерэя «Лабірынт»), выстаўку каліграфіі (Мабільная галерэя), сумесны з Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў фотапраект «Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў абсягах часу» і сумесную з Гісторыка-культурным музеем-запаведнікам «Заслаўе» выстаўку «Сучасная арт-кніга» (галерэя «Атрыум»). У межах праекта адбудзецца гашэнне маркі і канверта, прысвечанага 90-годдзю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (РУП «Белпошта»). Мультыпраект «Бібліятэка» займае выставачныя плошчы ўсяго галерэйнага комплексу Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Мультыпраект «Бібліятэка» – фундаментальны і арыгінальны праект, які будзе цікавы шырокаму колу гледачоў, усім, хто цікавіцца Словам, Культурай, Мастацтвам.


Уваход на мерапрыемства – цэнтральны.
Выстаўкі будуць доўжыцца да 20 лістапада.

Кантактныя тэл.: 293-28-23, 293-27-56
E-mail: pr@nlb.by
Адрас: прасп. Незалежнасці, 116

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Мультипроект «Библиотека»» в Минске, место проведения выставки  - «Галерейно-выставочный комплекс Национальной библиотеки».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.