3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

На Захадзе ад Усходу

Мероприятие уже прошло

Жанр Тематическая выставка

 Адкрыццё 4 верасня ў 19.00.

Галерэя сучаснага мастацтва Ў,

праспект Незалежнасці, 37а, Мінск

Выстава працуе з 4 верасня па 4 каcтрычніка 2012 г.

пн-пт 11.00 – 22.00, сб – ндз 12.00 – 22.00

З пункту погляду геаграфii Еўропа з’яўляецца невялiкiм заходнiм прыдаткам еўразiйскага матэрыка, што прасцiраецца памiж Уралам і А тлантыкай, i ў прыблiзным цэнтры якога знаходзiцца Беларусь. Гiстрычна з Еўропай звязваюць значна болей: iдэi свабоды, дэмакратыi, правоў чалавека, дух асветы i парадак, пабудаваны паводле запаведзяў рацыянальнага розуму. Але менавiта ў эпоху Асветы сфармаваўся i iдэалагiчны падзел кантынента на Заходнюю Еўропу, што стаіць на чале цывілізацыі, i на больш адсталую Усходнюю Еўропу. Такое ацэначнае меркаванне, якім на Захадзе карысталіся, каб занізіць вартасць Усходу, шматкроць пераймалася і самой Усходняй Еўропай – як несупынная скарга на ўласныя i iдэалiзацыя заходнiх варункаў.

Што i хто належыць да Еўропы, хто гэта вырашае? Ці застаецца Еўропа і па сённяшні дзень пэўным ідэалам? Якую вартасць маюць еўрапейскія каштоўнасці? Ці не ёсць Еўропа найперш эканамічнай уніяй? I якое значэнне мае культура ў такой супольнасці? У часы глабалізацыі i пад цiскам эканамiчнага крызiсу гэтыя пытаннi ўсе болей выходзяць выходзяць па-за межы палітыкі ды навукі ў грамадскасць – i знаходзяць сваё адлюстраванне ў працах мастакоў. Так адначасова перамяшчаецца i фокус разгляду падобных пытанняў. Мастацтва звяртаецца да еўрапейскiх рэалiй, якiя не проста прывесцi ў адпаведнасць з гучным пафасам еўрапейскага адзінства і салiдарнасцi.

Мастакi:

Голдзiн і Сеннебай / Goldin & Senneby (SE), Aнэ Х’ёрт Гуту /Ane Hjort Guttu (NO), Асака Івама /Asako Iwama (J/DE), Аляксандр Камароў/ Aleksander Komarov (BY/D), Андрэй Лянкевiч / Andrei Liankevich (BY), Марына Напрушкiна /Marina Naprushkina (BY/D), Сяргей Шабохiн / Sergey Shabohin (BY), Юра Шуст /Jura Shust (BY).

Творчы дуэт Голдзiн & Сеннебай даследуе уплыў эканомікі на розныя грамадскія сферы. «Змяняючы пункт гледжання» – гэта правядзенне асацыяцый памiж субсідыямi ў сельскай гаспадарцы ды ў сiстэме фiнансавання мастацтва.

Марына Напрушкiна запазычыла назву для свайго вiдэа – «Багацце для ўсiх!» – з перадвыбарных прамоў германскага лідэра партыі левых. Праз сутыкненне розных кантэкстаў яна падымае пытаннi пра сутнасць тых абяцанняў дабрабыту, якія даюць еўрапейскія палітыкі.

Мiхаэль Эртс звяртаецца да iдэi iснавання грамадства як супольнасці i да ўзаемапавагі сярод розных суполак. У сваiх перформансах ён запрашае прадстаўнiкоў розных клубаў, суполак i аб’яднанняў узвесцi сабе помнiк (іранічная адсылка да бюргерства 19-га стагоддзя, якое масава ставіла сабе помнік за помнікам), i з гэтай нагоды задумацца пра матывацыю ўласнай дзейнасці i распавесцi пра яе гледачам.

Аляксандар Камароў спасылаецца ў вiдэа “Урокі мовы” i “Паліпадуаценне” да дэбатаў аб ролi нацыянальных моў у глабальным суполлi. Яго прыцягвае iдэя мовы, якая здольная стварыць штосьці новае, а не раз’ядноўваць людзей.

Вiдэа Aнэ Х’ёрт Гуту „Свабода патрабуе свабодных людзей” – каментарый да нарвежскай школьнай адукацыi. Мастачка распавядае гісторыю васьмігадовага хлопчыка, якi няўтульна сябе адчувае ў дысцыплінуючым гарсэце школьнай сістэмы i патрабуе права на самастойнае мысленне.

Андрэй Лянкевiч даследуе ў сваiх фатаграфiях канструкцыi беларускай iдэнтычнасцi, якiя спалучаюць у сабе вытокі з розных крыніц.

Японская мастачка Асака Iвама ў сваіх перформансах, падчас якiх яна гатуе ежу, таксама падымае тэму ідэнтычнасцяў. Яе цікавіць сутыкненне розных самаiдэнтыфiкацый: азіяцкай ды еўрапейскай, жаночай ды мужчынскай.

Сяргей Шабохiн паказвае ў iнсталяцыi «We are stern consumers of cultural revolution» на прыкладзе беларускага авангарда шляхi камерцыялiзацыi культуры.

Юра Шуст звяртаецца ў сваiх працах да рознасцi i, часам, парадаксальнасцi ўспрыняцця Беларусi знутры i звонку. Ён разглядае асабiстыя i грамадскiя працэссы, што здольныя развiвацца на глебе iзаляцыi.

Kуратар: Лена Прэнц i Цэнтр вывучэння сучаснага мастацтва пры Еўрапейскiм гуманiтарным унiверсiтэце.

НА ЗАХАДЗЕ АД УСХОДУ
– Партнёрамi Europe (to the power of) n з’яўляюцца: Мастацкі музей, Лодзь; Куратарская праграма па сучаснаму мастацтву / Каралеўскі каледж мастацтваў у Лондане; Мастацкі цэнтр Хені Онстада, Ховікоден / Осла. Партнёры-удзельнікі: Цэнтр вывучэння сучаснага мастацтва / Еўрапейскі гуманітарны універсітэт, Вільнюс; інтэрнэт-часопіс “Новая Еўропа”, Мінск; галерэя Ў, Мінск; SALT, Стамбул; Музей сучаснага мастацтва, Ваяводзіна, Нові-Сад; Галерэя Св. Лукаса, Брусэль; Тайбэй Цэнтр сучаснага мастацтва, Тайбэй; Творчая прастора Вітамін, Пекін / Гуанчжоў; Музей Сан Тэльма і Упраўленне культурнай сталіцы Еўропы 2012 года, Даностыя - Сан-Себасцьян.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «На Захадзе ад Усходу» в Минске, место проведения выставки  - «Ў галерэя сучаснага мастацтва».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.