3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Радавод. Успамін пра Вялікае Княства Літоўскае

Мероприятие уже прошло

Жанр Тематическая выставка

6 верасня а 17-й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца фотавыстава Алега Белавусава “Радавод. Успамін пра Вялікае Княства Літоўскае”.

Мець радавод – вялікая раскоша. Не кожнаму гэта дадзена. Жаданне даведацца, хто ты, адкуль, кім былі твае продкі, прыходзіць часам вельмі позна, калі жывых сведкаў ужо няма на гэтым свеце. Пашанцавала тым сем’ям, дзе гісторыя роду шануецца, памнажаецца, перадаецца ў спадчыну. Пашанцавала тым, хто не страціў у кругазвароце часу сувязяў з каранямі свайго радавога дрэва…

Фотапраект Алега Белавусава “Радавод. Успамін пра Вялікае Княства Літоўскае” адмыслова ўзнаўляе вобразы славутых гістарычных асобаў Вялікага Княства Літоўскага ХІV – ХVІІ стст., надаўшы ім рэальныя абрысы. На здымках можна ўбачыць партрэты Вітаўта, Андрэя Полацкага, Барбары Радзівіл, Соф'і Гальшанскай, Льва Сапегі і іншых. Паказаны выявы не толькі князёў, рыцараў, але і простых гараджан, музыкаў, вяскоўцаў. Фотаздымкі імітуюць стылістыку партрэтнага жывапісу ХVІ ст., часам нагадваюць знакаміты “сармацкі” партрэт.

Праект фотавыставы рыхтаваўся на працягу 2006 – 2009 гг. У здымках ўдзельнічалі сябры гістарычных клубаў “Старая Вежа” і “Гридни Мстислава Глебовича” з Гомеля, “Княжы Гуф”, “Алтын Тумен”, “Карона Захаду” з Мінска. У гістарычных вобразах можна пабачыць вядомых музыкаў, даследчыкаў беларускага фальклору і гісторыі – Зміцера Сасноўскага, Алеся Чумакова, Алеся Сурбу, Юрася Панкевіча, музыкантаў школьнага ансамбля “Гасцiнец”. Кожны здымак суправаджае кароткі аўтарскі тэкст.

Аб аўтары: Алег Белавусаў нарадзіўся і вырас у г. Еўпаторыя. Скончыў Маскоўскі лесатэхнічны інстытут. У 1987 г. прыехаў па размеркаванні ў Беларусь. Жыве ў Гомелі, працуе фотакарэспандэнтам газеты “Гомельская праўда”. З’яўляецца сябрам творчага грамадскага аб’яднання “Фотамастацтва”.

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь
Адрас: г.Мінск, вул. К. Маркса, 12,
Штодня з 11.00 да 19.00, выхадны – панядзелак
тэл. для даведак 327 43 22, 327 00 05
histmuseum.by
327 00 05

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Радавод. Успамін пра Вялікае Княства Літоўскае» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный исторический музей Республики Беларусь».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.