3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Выстаўка графікі Галіны Лазарчык «1+1=69»

Мероприятие уже прошло

Жанр Графика

22 жніўня 2012 г. у 17.00 у малой зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (пр.Незалежнасці, 47) адбудзецца адкрыццё выстаўкі графікі Галіны Лазарчык “1+1=69".

У экспазіцыі гледачы ўбачаць серыю малюнкаў у жанры эратычнай мініяцюры, у якой аўтар удала працуе на працягу апошніх гадоў. Гумар і абагульнёнасць выяваў не пакідаюць месца для пошласці. Мастачка улоўлівае ўсе магчымыя ньюансы асабістага жыцця, у якім ад смешнага да трагічнага – адзін крок.

"Безумоўна, у любыя часы дастаткова часта людзі думаюць пра каханне. Гэта адбываецца незалежна ад роду іх дзейнасці, сацыяльнага ці матэрыяльнага становішча, узросту ці нацыянальнасці. Шматвяковая гісторыя і ўся сусветная культура "напоўнены" ўзаемаадносінамі паміж мужчынай і жанчынай, таму само каханне ўжо выступае як культурная каштоўнасць.

Сотні твораў выяўленчага мастацтва, паэзія, а ў наш час таксама тэлебачанне, радыё і інтэрнэт дэманструюць, як чалавецтва прагне кахання. З часам гэта смага не становіцца менш, нягледзячы на магчымую жорсткасць і расчараванні для кожнага чалавека. Успаміны, звязаныя з каханнем, калі і не заўсёды самыя лепшыя, але вельмі моцныя і яркія. Такім чынам тэма кахання прываблівае сваёй невынішчальнай актуальнасцю і шматграннасцю праяў.

У сваіх малюнках мне не хацелася быць аднабаковай, арыентуючыся толькі на ўзнёслыя эмоцыі. Адносіны паміж людзьмі шматгранныя і супярэчлівыя, а значыць, у іх ёсць месца эратызму, грубасці, утрапёнасці, здрадзе і г.д. Лічыцца, што ўсё гэта натуральна, бо ў каханні і наогул у адносінах паміж мужчынам і жанчынай няма нічога непрыстойнага. Цяжка і, напэўна, немагчыма растлумачыць такія шматскладовыя эмоцыі, якія злучыліся ў адным пачуцці. Парадокс кахання ў тым, што дзве істоты складаюць адно цэлае і ўсё ж застаюцца дзвюма істотамі.

Праект пад назвай "1+1=69" дэманструе як мага большую колькасць бакоў узаемаадносін паміж мужчынам і жанчынай
" (Г.Лазарчык).

Галіна Мікалаеўна Лазарчык
25.08.1985 г. нарадзілася ў г. Мінску, Беларусь.
1998-2004 -- Мінская дзяржаўная гімназія-каледж мастацтваў.
2004-2009 -- Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў.

Выстаўка працягнецца па 2.10. 2012 г.  
                                            

2882468
аддзел выставак

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Выстаўка графікі Галіны Лазарчык «1+1=69»» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный центр современных искусств Республики Беларусь по ул. Некрасова, 3».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.