3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Выстаўка жывапісу «Яблычны спас»

Мероприятие уже прошло

Жанр Живопись

21 жніўня 2012 года ў 17.00 ў вялікай зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) адбудзецца адкрыццё выстаўкі жывапісу “Яблычны спас” вядомага беларускага мастака, лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ”За духоўнае адраджэнне” за 2011 г. Алеся Сушы.

Яблычны Спас (“Преображение” хрысц.) – народнае свята ўсходніх славян, вядомае са старажытнарускіх часоў. Па народных прыметах, Яблычны Спас азначае наступ восені і ператварэнне прыроды. Яблычны Спас яшчэ завуць “первыми осенинами”, гэта значыць сустрэчай восені. Лічыцца, што гэта свята заклікана нагадаць людзям пра неабходнасць духоўнага ператварэння. Пра яблыню ў народзе складзена нямала паданняў і сказаў. Калі яблыня квітнее, пад яе шаўковым шатром да людзей вяртаецца пачуццё супакою і здароўя. Нават самаму загнанаму няшчасцямі чалавеку абавязваецца знайсці час і пасядзець пад гэтым дрэвам. Дзяўчыны вадзілі вакол яблыні карагоды і расчэсвалі валасы яблыневым грэбнем. Кажуць, што пры гэтым дзявоцкаму твару перадаецца пяшчота яблыневага колеру, чырвань спелага яблычка.

Яблык у светапоглядзе нашых продкаў выступае як знак жыцця, цэласці і выканання жаданняў, а таксама як своеасаблівая метафара выніку – выніку плённай працы.

Невыпадкова, што майстар выбраў менавіта такую выразную назву для сваёй справаздачнай выстаўкі. Яшчэ ў 2011 годзе Алесь Суша атрымаў стыпендыю Міністэрства культуры на свой новы творчы праект, што прапануецца гледачу. Выстаўка і з’яўляецца адпаведным вынікам доўгай – на працягу цэлага года –  працы.

У асяроддзі прыхільнікаў мастацтва Алесь Суша найперш вядомы менавіта сваімі жаночымі выявамі, кранальнымі і незвычайнымі. Аднак у экспазіцыю ўвойдуць творы, прысвечаныя не толькі традыцыйным для мастака жаночым вобразам, але таксама ўспамінам дзяцінства. Праз іх Алесь Суша дэманструе свой непаўторны ўнутраны свет, даследуе повязі жыцця, тое, што прынята называць яго духоўным зместам. Таксама многія з карцін, што будуць дэманстравацца на выстаўцы, прысвечаны беларускай прыродзе ў розныя часы года. Краявіды ад Алеся Сушы заўсёды вызначаюцца непаўторнасцю колеру, тонкімі суадносінамі паўтаноў, асаблівым каларытам, душэўнасцю і чысцінёй.

Алесь Суша

Нар. у 1963 г., в.Дамавіцк Чэрвенскага раёна Мінскай вобл.
1981 г. – скончыў Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчаму мастацтву імя І.В.Ахрэмчыка.
1986 г. – скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут.
1989-1991 гг. – стажыраваўся ў Творчых майстэрнях Акадэміі мастацтваў СССР у Мінску.
З 1988 г. – удзельнік рэспубліканскіх мастацкіх выставак.
З 1991 г. – сябра Саюза мастакоў СССР.
Удзельнік міжнароднай выстаўкі маладых мастакоў у Берліне (1990 г.), работы экспанаваліся ў Варшаве (1992 г.), Гданьску, Сопаце, Маскве (1992-1993 гг.).
З 1995 па 1999 гг. адбыліся персанальныя выстаўкі А.Сушы ў Празе, Брно, Маскве, групавыя ў Брусэлі, Парыжы, Зальцбурзе, Вене.
У 2005 г. – удзельнік аўкцыёну Крысці ў Лондане.
З 2009 г. – старшыня секцыі манументальнага мастацтва Беларускага саюза мастакоў.
2011 – Лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне”.
Карціны знаходзяцца ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, фондах Беларускага саюза мастакоў, музеях Брэста, Mагілёва, Мозыра, Пінска; у прыватных калекцыях замежных краін і ў Беларусі.

Выстаўка працягнецца да 1 верасня 2012 г.
288-24-68

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Выстаўка жывапісу «Яблычны спас»» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный центр современных искусств Республики Беларусь по ул. Некрасова, 3».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.