3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking camera car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Мастацкая выстаўка «Мінск вачыма мастака»

Мероприятие уже прошло

Жанр Тематическая выставка

25 ліпеня 2012 года ў Музеі гісторыі горада Мінска пачала работу мастацкая выстаўка “Мінск вачыма мастака” з фондавых паступленняў.

На выстаўцы прадстаўлена больш 60 жывапісных, графічных і фота работ беларускіх мастакоў. Сярод іх: Беларусі У.Стальмашонак, У.Ісачанка, У.Шаркоў, Л.Марчанка, І.Пратасеня, Б.Аракчэеў, В.Суглоб, В.Качан. Усе творы аб’яднаны адной тэмай – адлюстраванне горада Мінска.

Храналагічна выстаўка дазваляе пагартаць старонкі гісторыі сталіцы з сярэдзіны ХХ  да пачатку  ХХІ стагоддзя. Серыя графічных малюнкаў Уладзіміра Стальмашонка сярэдзіны 1950-х гадоў  у дакументальнай форме распавядае пра пасляваеннае аднаўленне горада, будаўніцтва сучаснага праспекта Незалежнасці, добраўпарадкаванне берагоў Свіслачы. З малюнкаў Івана Пратасені перад гледачом паўстаюць  дахі Нямігі, стары мост праз Свіслач, Гандлёвая набярэжная.

Горад 1980-х гадоў адлюстраваны ў серыі графічных работ Леаніда Марчанкі і жывапісных творах Барыса Аракчэева.
Мінск у яго сучасным абліччы прадстаўлены ў малюнках і літаграфіях Уладзіміра Шаркова, якога называюць песняром роднага горада. У работах мастака адлюстраваны знаёмыя завулкі і вуліцы, старадаўнія будынкі, Траецкае прадмесце, набярэжная Свіслачы, Верхні горад.

Уладзімір Ісачанка “фіксуе” тое, што адыходзіць. На выстаўцы можна ўбачыць жывапісныя пейзажы былых мінскіх ваколіц, якія сёння паглынуў горад. Сухарава, Лошыца, Міхалова, Малінаўка, Пятроўшчына – былыя вёсачкі, ад якіх захаваліся толькі назвы. Мінск расце ў шырыню і ў вышыню і на месцы старой драўлянай забудовы з’яўляюцца новыя мікрараёны са шматпавярховымі гмахамі.

Асобны раздзел экспазіцыі выстаўкі прысвечаны фотамастацтву. Прадстаўлена калекцыя фотаапаратаў канца ХІХ – ХХ стст, работы вядомых фотамастакоў Віктара Суглоба і Вадзіма Качана.

Выстаўка працуе да 1 верасня 2012 года.

Адрас: г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 10
Час працы:  11.00 - 19.00
Выхадныя: панядзелак, аўторак
Тэлефон: 321 – 24 – 30

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Мастацкая выстаўка «Мінск вачыма мастака»» в Минске, место проведения выставки  - «Музей истории Минска».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.