3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Выстава чэшскага мастака Здэнека Мілера ««Чэшскі» Краток»

Мероприятие уже прошло

Жанр Тематическая выставка

15 жніўня 2012 года ў 17.00 у мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” адбудзецца адкрыццё выставы ілюстрацый да анімацыйнага фільма “Krtek”,  вядомага чэшскага мастака Здэнека Мілера “Чэшскі “Краток” прыехаў  у Мінск”. Гэта сумесны праект Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Выстава з’яўляецца падарункам не толькі для беларускіх дзяцей, але і для дарослых, бо ў савецкім дзяцінстве кожны ведаў знакаміты чехаславацкі мультфільм пра рухавага і вясёлага Кратка.

Пацешны Краток – любімы мультыплікацыйны персанаж некалькіх пакаленняў дзяцей. Ён неверагодна папулярны ва ўсім свеце ўжо больш за паўстагоддзе. Першая серыя мультфільма была ганаравана “Залатым ільвом” Венецыянскага кінафестывалю ў 1957 годзе. Гэта была адзіная серыя мультфільма, дзе выкарыстоўвалася мова. Усяго выйшла 57 мультфільмаў з Кратком. Унікальнасць персанажа складаецца ў тым, што яго добра ўспрымаюць дзеці і дарослыя: Краток у наступных мультфільмах не размаўляе, ён толькі выдае смешныя гукі, піск і смех, якія разумеюцца ўсімі жыхарамі свету.

Анімацыйныя фільмы аб прыгодах Кратка набылі папулярнасць не толькі ў Чэхіі, але і за яе межамі. Мультфільмы з серыі “Krtek” былі паказаны больш чым у 80 краінах свету. У Чэхіі Краток з мультфільма да гэтага часу - культавы вобраз. Цацка Кратка суправаджала амерыканскага касманаўта Эндру Ф’юстэла ў касмічным палёце.

Добры персанаж з вялікімі і разумнымі вачыма пакарыў сэрцы гледачоў.

І ўсё гэта, дзякуючы яго таленавітаму стваральніку Здэнеку Мілеру, чалавеку, які не толькі любіў мультыплікацыю і меў свой непаўторны стыль, але яшчэ і валодаў выдатным пачуццём гумару.  Мастак нарадзіўся ў 1921 годзе ў горадзе Кладно, к захаду ад Прагі. Ён скончыў Пражскую акадэмію мастацтва, архітэктуры і дызайну, ствараў ілюстрацыі да дзіцячых кніг, працаваў мастаком-аніматарам. Усяго Здэнек Мілер стварыў больш за 70 мультфільмаў.
   
Ілюстрацыі для выставы прадастаўлены дачкой Здэнека Мілера Катаржынай Мілер.

Выстава будзе працаваць з 15 жніўня па 8 верасня 2012 года.

Наш адрас: мастацкая галерэя “Універсітэт культуры”, Кастрычніцкая пл., 1 (Палац Рэспублікі);
кант. тэл.: 327 - 26 - 12.
Мы працуем: 11.00 – 19.00
Выхадныя: субота, нядзеля.

Уваход вольны.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Выстава чэшскага мастака Здэнека Мілера ««Чэшскі» Краток»» в Минске, место проведения выставки  - «Университет Культуры».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.