3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Персанальнай выставы Генадзя Хацкевіча «Сума тэхналогій»

Мероприятие уже прошло

Жанр Тематическая выставка

07 - 28 жніўня 2012 года

Галерэя сучаснага мастацтва "Ў"

Персанальная выстава Генадзя Хацкевіча "Сума тэхналогій"


Імя Генадзя Хацкевіча сёння легендарнае ў беларускай культуры. Гэта майстар, які не толькі пабудаваў свой індывідуальны мастацкі сусвет, — ён стварае свае ўласныя фізічныя законы і правілы. Сваю творчасць мастак лічыць глыбока навуковым працэсам. Яго працы будуюцца на тэхналагічных распрацоўках і навуковых адкрыццях. Сам жывапіс Генадзя Хацкевіча падобны на сусвет, які разбіваецца на фантастычныя схемы і па волі аўтара збіраецца ў выразную мастацкую структуру. Раскладваць жывапісную прастору на малекулы і збіраць яе нанова – галоўная творчая моц Хацкевіча. Своеасаблівы "малекулярны" жывапіс мастака выбудоўваецца на палатне паводле строгіх кампазіцыйных законаў, цалкам запаўняючы прастору карціны то фігуратыўнымі, то геаметрычнымі, то абстрактна-дэкаратыўнымі элементамі.

Генадзь Хацкевіч — гэта і ёсць сума тэхналогій, ён схільны разважаць пра касмічныя, фізічныя, рэлігійныя канцэпцыі, пра неверагодныя метады здабычы энергіі для гіганцкіх заводаў і новых цывілізацый. Мастак, які стварае свой ідэальны сусвет, дзе жыццё і ёсць творчасць, дзе асоба і ёсць мастацкі твор. Падобны парадыз Генадзь Хацкевіч стварае і на сваіх палотнах.

Вольга Архіпава, мастацтвазнаўца.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Персанальнай выставы Генадзя Хацкевіча «Сума тэхналогій»» в Минске, место проведения выставки  - «Ў галерэя сучаснага мастацтва».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.