3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Персанальная выстаўка Народнага майстра Рэспублікі Беларусь Мікалая Тарасюка «Страчаны рай»

Мероприятие уже прошло

Жанр Тематическая выставка

7 жніўня 2012 года а 17 гадзіне ў вялікай зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) адбудецца адкрыццё персанальнай выстаўкі Народнага майстра Рэспублікі Беларусь Мікалая Тарасюка «Страчаны рай», прысвечанай 80-гадоваму юбілею аўтара.

Мастацтвазнаўцы называюць творчасць Мікалая Тарасюка «наіўным», «прымітыўным» ці «інсітным» мастацтвам. Яго драўляныя кампазіцыі адносяць да наіўнага рэалізму, дзе праз абагульненне знешняга выгляду прадметаў і дзеючых асобаў на галоўнае месца выходзіць ідэя, вобраз, падзея. Спрашчэнне і абагульненасць формы, імкненне да непасрэднасці характэрна для шматлікіх сучасных мастацкіх практык, у тым ліку для прымітыўнага мастацтва. Прымітывізм існуе як самастойны кірунак у мастацтве, акрамя таго ў той ці іншай ступені да яго звяртаюцца шматлікія сучасныя мастакі, якія працуюць у рамках мадэрністскіх ці постмадэрністскіх тэндэнцый. Наіўнае мастацтва - адзін з відаў прымітывізму, які можа быць непрафесіянальным, але не страчваць ад гэтага, а набываць. Гэта можа быць самадзейнае мастацтва ці творчасць мастакоў-самавучак, і адным з такіх мастакоў з’яўляецца сапраўды ўнікальны па творчым і жыццёвым поглядам аўтар – Мікалай Тарасюк.

На выстаўцы ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва прадстаўлены скульптурныя кампазіцыі на тэмы сялянскага жыцця, якія выкананы ў тэхніцы разьбы па дрэве, расфарбаваны і ўмацаваны на падстаўках, плеценых з лазы. У яго працах сялянскае жыццё сканцэнтравана так моцна, як гісторыя шматлікіх стагоддзяў, спрасаваная ў адным томе энцыклапедыі. У кампазіцыях Мікалая Васільевіча паказаны сцэны з жыцця беларускай вёскі, асобныя абрады, цыклы твораў звязаны з паказам асобных відаў дзейнасці - земляробства, ткацтва. Аўтар таксама беражліва захоўвае ў сваіх работах народныя звычаі, традыцыі, святы. Звычайна адной падзеі з жыцця чалавека, напрыклад, вяселлю, прысвечана цэлая серыя работ. У сваіх працах аўтар увасабляе ўласны досвед, успаміны, нават выражае сацыяльную пазіцыю з уласцівым яму гумарам, разуменнем жыцця простага чалавека. Гэта драўляная трагікамедыя блізкай і далёкай сялянская штодзённасці.  

Творчасць гэтага сялянскага майстра - унікальная мастацкая з’ява, яго творы маюць непаўторную выяўленчую самабытнасць і моцна звязаны з каранёвай народнай традыцыяй.

Мікалай Тарасюк нарадзіўся ў 1932 годзе ў в. Стойлы Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці.
Народны майстар Рэспублікі Беларусь, Лаурэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва «За духоўнае адраджэнне» ў намінацыі «Народная творчасць» за стварэнне унікальных драўляных расфарбаваных кампазіцый, асабісты ўклад у адраджэнне і развіццё народных традыцый драўлянай скульптуры

З канца 1980-х гг. ўдзельнічае ў рэспубліканскіх, абласных, мясцовых выстаўках. Творы М.Тарасюка захоўваюцца і экспануюцца ў Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Рэспублікі Беларусь, Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі, музеі «Пружанскі Палацык», ДзУК «Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр».
Персанальная выстаўка Мікалая Тарасюка ў сталіцы нашай краіны адбудзецца ўпершыню.



Выстаўка працягнецца да 18 жніўня 2012 г.
288-24-68

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Персанальная выстаўка Народнага майстра Рэспублікі Беларусь Мікалая Тарасюка «Страчаны рай»» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный центр современных искусств Республики Беларусь по ул. Некрасова, 3».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.