3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Каралеўскія скарбы: еўрапейскія шэдэўры 1600-1800» з калекцыі Музея Вікторыі і Альберта (Лондан)

Мероприятие уже прошло

Жанр Тематическая выставка

З 15 жніўня па 4 лістапада ўпершыню ў Рэспубліцы Беларусь Міністэрствам культуры пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь у Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі праводзіцца выстаўка «Каралеўскія скарбы: еўрапейскія шэдэўры 1600-1800» з велічнай калекцыі Музея Вікторыі і Альберта (Лондан).

На працягу трох месяцаў у беларускай грамадскасці будзе унікальная магчымасць убачыць у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку "Нясвіж" больш за 80 шэдэўраў з музея, які валодае адной з найбуйнейшых у свеце калекцый еўрапейскага дэкаратыўнага мастацтва XVII–XVIII стст.

Упершыню ў Беларусі на выстаўцы «Каралеўскія скарбы: еўрапейскія шэдэўры 1600-1800» будуць прадстаўлены рэдкія помнікі сусветнай культуры  - творы жывапісу і скульптуры, керамікі і шкла, тэкстыль і адзенне, друкаваная графіка і малюнкі. Сярод іх прадметы мастацтва, якія некалі служылі каралеўскім асобам: стальніца з апартаментаў французскай каралевы Марыі Антуанэты (1755-1793),  табакерка прускага караля Фрыдрыха II Вялікага (1712-1786) і кій караля Георга III (1738-1820).

На выстаўцы будуць прадстаўлены творы, выкананыя непераўзыдзенымі майстрамі свайго часу - «Вайна і перамога» Пітэра Паўля Рубенса - макет франтыспіса для кнігі «Незабыўнае і слаўнае падарожжа кардынала-інфанта дона Фердынанда Аўстрыйскага» (Антвэрпэн, 1635); поўны дынамізму і артыстызму «Партрэт Томаса Бэйкера» Джавані Ларэнца Берніні (1598-1680 ) - найвялікшага італьянскага скульптара, буйнейшага прадстаўніка стылю барока; «Партрэт маркізы дэ Пампадур» Франсуа Бушэ і «Арэлі» Нікола Ланкре (1690-1793) - бліскучыя ўзоры стылю ракако, якія належаць пэндзлю двух праслаўленых французскіх «майстроў галантных сцэн».
Беларускія музеі стануць месцам правядзення выставы ў рамках міжнароднага тура, які прадстаўляе гледачам сапраўдныя скарбы, некаторыя з якіх упершыню з моманту іх набыцця пакідаюць межы Музея Вікторыі і Альберта. З мая па жнівень 2011 г. выстава экспанавалася ў Нацыянальным музеі Карэі (Сеул), з верасня 2011 г. па студзень 2012 г. у Мастацкай галерэі Заходняй Аўстраліі (Перт), з лютага па май 2012 г. у Мастацкім музеі ЗША (Аклахома-Сіці).

Выстава «Каралеўскія скарбы: еўрапейскія шэдэўры 1600–1800» павінна стаць унікальным выставачным праектам і найярчэйшай падзеяй у музейным жыцці Беларусі за апошнія гады.

Афіцыйныя спонсары і партнёры выставачнага праекта:
Генеральныя партнёры:
ВА «Мінскі трактарны завод»
ААТ «Мінскі аўтамабільны завод»

Прававы партнёр:
ТАА «Сысуеў, Бондар, Храпуцкі»

Галоўныя інфармацыйныя партнёры:
ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал»
 «СБ – Беларусь сёння»

Пры размяшчэнні інфармацыі аб выставе ў Інтэрнэт-рэсурсах абавязковая гіперспасылка на афіцыйны Інтэрнэт-сайт Музея Вікторыі і Альберта: www.vam.ac.uk. Па ўмовах Дагавора аб выставе копіі ўсіх публікацый аб дадзеным выставачным праекце, размешчаныя ў друкаваных СМІ, павінны быць прадастаўлены ў Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь для далейшай перадачы Музею Вікторыі і Альберта.

Даведачная інфармацыя:
Выстава складаецца з серыі тэматычных секцый, якія адлюстроўваюць важныя аспекты прыдворнага жыцця Еўропы:

Каралеўскае апякунства ўяўляе ключавыя фігуры каралеўскіх двароў Еўропы, якія сталі знакамітымі заступнікамі мастацтва ў перыяд паміж 1600 і 1800.

Магутнасць і слава
дэманструе прадметы, сюжэты або паходжанне якіх звязана з ваеннай тэматыкай – ад даспехаў і зброі да твораў батальнага жанру ў выяўленчым мастацтве.

Рэлігійная веліч раскрывае прыроду прадметаў, вырабленых для пакланення і прызначаных свецкімі або царкоўнымі заступнікамі для публічнага або прыватнага рэлігійнага выкарыстання.

Выстава ў інтэр’еры
прадстаўляе мэблю, тэкстыль, прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якія ўпрыгожвалі раней каралеўскія палацы і дамы арыстакратаў і насілі як чыста дэкаратыўны, так і ўтылітарны характар.

Мода і асабістыя ўпрыгожванні раскрываюць тую ўвагу і клопат, якія бліскучыя арыстакраты Еўропы (як мужчыны, так і жанчыны) надавалі моднаму адзенню.
   
Куратары выставы «Каралеўскія скарбы: еўрапейскія шэдэўры 1600–1800»
(Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь) – Святлана Пракоп’ева (+375 17 327 15 07)
(Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж») – Наталля Жарко (+375 29 257 69 43)


Прэс-сакратар Міністэрства культуры Юлія Віскуб (+375 29 505 23 45)

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Отзывы
21 октября 2012 в 23:49

Выставка совсем неинтересная. Экспонатов мало, смотреть нечего.50000 рублей для этой выставки слишком дорого. Мы разочарованы.

ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Каралеўскія скарбы: еўрапейскія шэдэўры 1600-1800» з калекцыі Музея Вікторыі і Альберта (Лондан)» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный художественный музей Республики Беларусь».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.