3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Мой дружа, Янка

Мероприятие уже прошло

Жанр Тематическая выставка

У гэтым годзе 7 ліпеня адзначаецца 130 год з дня нараджэння народнага паэта Беларусі – Янкі Купалы. З гэтай нагоды ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адчыняецца выстава пад назвай “Мой дружа, Янка”.

Матэрыялы, прадстаўленыя на выставе, дазволяць наведвальнікам дакрануцца да гісторыі сяброўства класікаў беларускай літаратуры — Янкі Купалы і Якуба Коласа. Гісторыя іх знаёмтва вельмі цікавая. Пазнаёміліся яны завочна, праз творы, якія друкаваліся ў газеце “Наша ніва”. У сваіх успамінах Якуб Колас піша, што хутка Янка Купала “становіцца частым і плодным супрацоўнікам “Нашай Нівы”. Амаль у кожным нумары паяўляюцца творы Янкі Купалы. І гэтыя творы ўсё болей і болей мацнеюць, набываюць сілу сапраўднай народна-дэмакратычнай паэзіі.”.

Сустрэча Якуба Коласа і Янкі Купалы адбылася пазней, толькі ў 1912 годзе. Якуб Колас не мог паехаць да Янкі Купалы, так складваліся абставіны яго жыцця, ён быў пад наглядам паліцыі. Таму Янка Купала вырашыў наведаць свайго калегу па пяру.

У лісце ад 26 ліпеня 1912 года Янка Купала піша: “У суботу еду ў Стоўбцы да Коласа”. А сам Колас так апісвае іх першую сустрэчу: “…Хтось з дому прыбег у сяло, знайшоў мяне і сказаў мне тры словы: “Прыехаў Янка Купала”. Гэтыя словы мяне радасна ўсхвалявалі. Быў ужо даволі позні жнівенскі вечар. Я жыва раздабыў кварту гарэлкі і борздзенька накіраваўся ў Смольню. Так звалася места, дзе была сядзіба маіх родных. У хаце гарэла лямпа. На лаве каля стала сядзеў малады, статны, жыццярадасны хлопец з вясёлымі, крыху насмешлівымі жаўтавата-карычневымі вачамі. Мы павіталіся, зірнулі адзін аднаму ў вочы, пацалаваліся. І ён мне і напэўна я яму паказаліся зусім не такімі, як гэта прадстаўлялі мы сабе адзін аднаму ў нашым уяўленні…”

Сапраўднае сяброўства паэты пранеслі праз усё жыццё – разам працавалі ў “Тэрміналагічнай камісіі”, у Інстытуце Беларускай Культуры, у Акадэміі навук БССР, разам ездзілі на з’езды Саветаў, на сесіі Вярхоўнага савета СССР. У 30-я гады, калі абодва паэты жылі ў Мінску, яны амаль кожны дзень хадзілі адзін да аднаго ў госці, гулялі ў шахматы, дзяліліся сваімі творчымі планамі. Якуб Колас успамінае: “Купала быў маім частым госцем, таксама як і я быў госцем у Купалы. Мы ішлі рука ў руку дарогамі нашага жыцця.”

Вострым болем у сэрцы Якуба Коласа адгукнулася смерць Янкі Купалы. Свайму сябру ён прысвяціў верш “Над магілаю друга”, дапамагаў выдаць кнігу памяці Янкі Купалы, якая выйшла ў Маскве ў 1943 годзе.

На выставе прадстаўлены першыя сборнікі вершаў паэтаў – “Жалейка” і “Песні жальбы”, выданні нумароў газеты “Наша ніва” з творамі беларускіх песняроў, вершы-прысвячэнні Якуба Коласа Янку Купалу, рукапісы ўспамінаў і артыкулаў Якуба Коласа, прысвечаных Янку Купалу. Усё гэта надае выставе асаблівую цікавасць, дазваляе зазірнуць у мінулае, стаць сведкай гісторыі знаёмства класікаў беларускай літаратуры.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Мой дружа, Янка» в Минске, место проведения выставки  - «Государственный литературный музей Якуба Коласа».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.