3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Маарыт Мурка «Халодная вайна ў мастацтве»

Мероприятие уже прошло

Жанр Инсталляция, Тематическая выставка

"Халодная вайна ў мастацтве"
Маарыт Мурка  (Эстонія)
Інсталяцыя, відэа
   
   
30 чэрвеня 19.00
Шаноўныя сябры!

З вялікім гонарам запрашаем Вас на адкрыццё праекта Халодная вайна ў мастацтве.
Маарыт Мурка  (Эстонія)
Інсталяцыя, відэа

30 чэрвеня, 19.00

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (пр. Незалежнасці, 37А)

30 чэрвеня - 09 ліпеня, 2012

Халодная вайна – гэта пасляваенная канфрантацыя паміж дзвюма звышдзяржавамі: ЗША і СССР.

Паміж пяцідзесятымі і васьмідзесятымі гадамі дваццатага стагоддзя гонка ўзбраення была адным з самых вострых пытанняў міжнародных адносінаў. У дадатак да ракетаў з ядзернымі боегалоўкамі, былі таксама сталыя спробы пераўзысці супраціўніка ў звычайным узбраенні: караблі, авіяцыя, зянітна-ракетныя комплексы і г.д. Тым не меней, звышдзяржавы не выкарыстоўвалі зброю непасродна адна супраць адной, але ўдзельнічалі ў так званых апасродкаваных войнах, у якіх Злучаныя Штаты і Савецкі Саюз падтрымлівалі розныя ваюючыя бакі ў краінах трэцяга свету. Карэйская вайна (1950-1953), вайна ў В’етнаме (1964-1973), а таксама войны ў Афганістане (1979-1989) былі самымі сур’ёзнымі канфліктамі таго часу. Акрамя таго, нават проста ўсталяванне ядзернай зброі ў тым ці іншым рэгіёне магла прывесці да міжнароднага крызісу. Яркім прыкладам гэтага з’яўляецца Карыбскі крызіс (1962), калі пасля размяшчэння Савецкім Саюзам ядзерных ракетаў на Кубе свет апынуўся на мяжы ядзернай вайны.

Выстава “Халодная вайна ў мастацтве” прадстаўляе бачанне гэтага феномену эстонскай мастачкай Маарыт Муркай. На экспазіцыі прадстаўленыя ўсе ключавыя дзейныя асобы халоднай вайны: ЗША, Савецкі Саюз, Куба, В’етнам, абедзве Карэі і Германіі. Мастачка змясціла на выяве кожнай краіны сімвал ці тэкст, які яна лічыць адлюстраваннем дзяржавы ў перыяд халоднай вайны.

Выстава з’яўляецца супольным праектам са шведскімі і дацкімі музеямі вайны і ўвесь 2012 год перасоўваецца па ўсходне-еўрапейскім музеях і карцінных галерэях.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Маарыт Мурка «Халодная вайна ў мастацтве»» в Минске, место проведения выставки  - «Ў галерэя сучаснага мастацтва».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.