3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Адкрыццё кніжна-дакументальнай выстаўкі-прагляду «У сэрцы з Радзімай»

Мероприятие уже прошло

Жанр Литературно-документальная выставка

26 чэрвеня 2012 года а 15 гадзіне ў галерэі «Лабірынт» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (прасп. Незалежнасці, 116, 3-ці паверх) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё кніжна-дакументальнай выстаўкі-прагляду «У сэрцы з Радзімай».

У год кнігі Нацыянальная бібліятэка Беларусі разам з Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры падрыхтавала кніжна-дакументальную выстаўку-прагляд «У сэрцы з Радзімай», на якой можна пабачыць каля 70-ці кніг па гісторыі стварэння беларускіх дыяспар, творы пісьменнікаў і паэтаў беларускага замежжа.

Сярод выданняў – энцыклапедычны даведнік «Хто ёсць хто сярод беларусаў свету», створаны ў адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмай «Беларусы ў свеце» Нацыянальным навукова-асветніцкім цэнтрам імя Ф. Скарыны сумесна з грамадскім аб'яднаннем «Міжнародная асацыяцыя беларусістаў» пры падтрымцы Дзяржаўнага камітэта па справах рэлігій і нацыянальнасцей, навукова-папулярнае выданне «Беларускае замежжа», выпушчанае Дэпартаментам па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, «Паваенная эміграцыя: скрыжаванні лёсаў» - зборнік успамінаў 73 прадстаўнікоў беларускай дыяспары, якія пасля 1944 года апынуліся ў Аргенціне, Аўстраліі, Бельгіі, Германіі, Францыі, Чэхіі і іншых краінах свету.

Асобнае месца ў экспазіцыі займаюць рэдкія выданні з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры: матэрыялы, прысвечаныя прадстаўнікам літаратурнага аб’яднання беларусаў у Польшчы “Белавежа”, а таксама жыццю беларусаў у Латвіі.

Важную ролю ў аб'яднанні шматлікіх беларускіх дыяспар адыграў Першы з’езд беларусаў свету, які праходзіў у Мінску ў ліпені 1993 г. У мінулым годзе ў межах Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар” у Мінску адбыўся І фестываль мастацтваў беларусаў свету.

Гасцей мерапрыемства чакаюць цікавыя сустрэчы са знаўцамі беларускага замежжа і прыхільнікамі беларускага слова.

Кантактныя тэл.: 293-29-80.

E-mail: pr@nlb.by

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Адкрыццё кніжна-дакументальнай выстаўкі-прагляду «У сэрцы з Радзімай»» в Минске, место проведения выставки  - «Галерейно-выставочный комплекс Национальной библиотеки».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.