3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Выстава па выніках Адкрытага рэспубліканскага конкурсу творчых работ сярод навучэнцаў Рэспублікі Беларусь «Будучыня, якую мы хочам»

Мероприятие уже прошло

Жанр Графика, Живопись, Фото

20 чэрвеня ў 15.00 у мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” адбудзецца адкрыццё выставы па выніках Адкрытага рэспубліканскага конкурсу творчых работ сярод навучэнцаў Рэспублікі Беларусь “Будучыня, якую мы хочам”, прысвечанага пытанням устойлівага развіцця. Конкурс быў арганізаваны Прадстаўніцтвам Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Рэспубліцы Беларусь сумесна з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, УА “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, УА “Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі”.

Больш за 500 навучэнцаў сярэдніх навучальных устаноў і ВНУ рэспублікі ва ўзросце ад 7 да 25 гадоў з усіх рэгіёнаў Беларусі прынялі ўдзел у конкурсе.

У работах, дасланых на конкурс, маладыя людзі адлюстравалі сваё бачанне ўстойлівага развіцця гарадоў, сельскай гаспадаркі, энергетыкі для ўсіх, чыстай, здаровай вады і прадуктовай бяспекі – той будучыні, у якой яны хацелі б жыць.

Прафесійнае журы вызначыла пераможцаў і прызёраў конкурсу  ў наступных намінацыях:
“Фота”, “Жывапіс, графіка, калаж” (7-14 гадоў), “Жывапіс, графіка, калаж” (15- 25 гадоў).

Узнагароджанне пераможцаў конкурсу адбудзецца падчас адкрыцця выставы.

Выстава прымеркавана да правядзення Канферэнцыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па ўстойлівым развіцці (Рыа+20), якая адбудзецца  ў чэрвені 2012 года ў Рыа-дэ-Жанэйра (Бразілія). Дзяржаўныя дзеячы, прадстаўнікі дзелавых колаў, фермеры, вучоныя, навуковыя і грамадскія дзеячы, а таксама лідары жаночых груп, арганізацый карэнных народаў, прафсаюзаў і юнацкіх рухаў абмяркуюць пытанні ўстойлівага развіцця нашай планеты і пастараюцца знайсці адказы на пытанні аб тым, як паскорыць дзеянні для стварэння здаровага, больш справядлівага і больш гарманічнага свету для ўсіх.

Наш адрас: мастацкая галерэя “Універсітэт культуры”, Кастрычніцкая пл., 1 (Палац Рэспублікі); кант. тэл.: 327 26 12.

Мы працуем: 11.00 – 19.00. Выхадныя: субота, нядзеля.

Уваход вольны.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Выстава па выніках Адкрытага рэспубліканскага конкурсу творчых работ сярод навучэнцаў Рэспублікі Беларусь «Будучыня, якую мы хочам»» в Минске, место проведения выставки  - «Университет Культуры».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.