3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

«Палац вялікіх князёў літоўскіх у Вільнюсе»

Мероприятие уже прошло

Жанр Тематическая выставка

17 мая, напярэдадні Міжнароднага дня музеяў упершыню ў Мінску Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь прадстаўляе выставу са збору Нацыянальнага музея Літвы “Палац вялікіх князёў літоўскіх”. Выстава аргнізавана дзякуючы фінансавай падтрымцы кампаніі JTI.

16.00 – прэс-канферэнцыя праекта з удзелам прадстаўнікоў Палаца вялікіх князёў літоўскіх (Вільнюс, Літва)
17.00 – урачыстае адкрыццё

Экспазіцыя прысвечана гісторыі палаца, жыццю і дзейнасці вялікіх князёў літоўскіх, яна складаецца з прадметаў інтэр’ера, археалогіі, вырабаў з металу, керамікі. Выстава знаёміць наведвальнікаў з унікальнымі ўзорамі мэблі, прадметамі побыту і хатняга ўжытку, габеленамі XVI – XVIІ стст., вырабамі керамічнага промыслу XІV– XIX стст., рэдкімі ўзорамі даспехаў, зброі, картаграфіі і атрыбутыкі часоў існавання Вялікага Княства Літоўскага.

Сваю дзейнасць Нацыянальны музей “Палац вялікіх князёў літоўскіх” распачаў у 2009 г. – у год урачыстага святкавання тысячагоддзя першай пісьмовай згадкі назвы Літва. У яго адкрыцці прынялі ганаровы ўдзел кіраўнікі і вышэйшыя асобы 15 дзяржаў, у тым ліку і міністр культуры Рэспублікі Беларусь. Адноўлены палац павінен стаць сімвалам шматвекавой традыцыі літоўскай дзяржаўнасці, значным аб’ектам гістарычнай памяці не толькі для літоўцаў, але і для іншых нацый рэгіёну – пераемнікаў спадчыны Вялікага Княства Літоўскага – беларусаў, украінцаў, палякаў, латышоў, рускіх і інш.

Гісторыя Палаца вялікіх князей літоўскіх пачынаецца з канца XV – пачатку XVI ст., за час свайго існавання ён зазнаў прыбыванне Вітаўта, трагічную гісторыю кахання Жыгімонта Аўгуста і Барбары Радзівіл, зруйнаванне ў ХІХ ст. Грунтоўныя архелагічныя даследаванні тэрыторыі вялікакняжаскага палаца былі распачаты толькі ў 1987 г. У выніку даследаванняў было назапашана больш за 300 тысяч розных артэфактаў. У 2000 г. прынята рашэнне аб аднаўленні Палаца вялікіх князёў літоўскіх, а ў 2002 г. распачаліся работы па яго адбудове. Сёння гэта музей тыпу гістарычнай рэзідэнцыі. У ім прадугледжана функцыянаванне пастаянных экспазіцый з частковым аднаўленнем гістарычных інтэр’ераў, ажыццяўленне актыўнай грамадска-адукацыйный дзейнасці, правядзенне выстаў, канцэртаў, канферэнцый, а таксама рэпрэзентатыўных дзяржаўных мерапрыемстваў на вышэйшым узроўні.

Выстава – чарговая спроба аб’яднаць гістарычную памяць дзяржаў-нашчадкаў спадчыны Вялікага Княства Літоўскага.

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь
Адрас: г.Мінск, вул. К. Маркса, 12,
Штодня з 11.00 да 19.00, выхадны – панядзелак
тэл. для даведак 327 43 22, 327 00 05
histmuseum.by
327 00 05

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку ««Палац вялікіх князёў літоўскіх у Вільнюсе»» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный исторический музей Республики Беларусь».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.