3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

«О, Вільня, крывіцкая Мекка!»

Мероприятие уже прошло

Жанр Тематическая выставка

24 мая а 16-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца адкрыццё выставы “О, Вільня, крывіцкая Мекка!”, падрыхтаванай сумесна з віленскім Літаратурным музеем А. С. Пушкіна.

Якуб Колас заўсёды з асаблівым пачуццём павагі і захаплення ставіўся да паэзіі рускага генія А. С .Пушкіна, які меў вялікі ўплыў на фарміраванне і станаўленне паэтычных поглядаў песняра. Славуты беларускі пісьменнік узгадваў: «Я хорошо помню: в детские годы в моей пастушеской сумке лежал небольшой, изрядно потрёпанный томик пушкинской поэзии. Я мог прочесть наизусть от начала до конца «Полтаву», «Братьев-разбойников», «Цыган» и много лирических стихотворений». Па словах паэта, калі б не было пушкінскіх “Яўгенія Анегіна”, “Меднага конніка”, “Капітанскай дачкі”, казак вядомага рускага пісьменніка, то не было б, магчыма, і коласаўскіх паэмаў “Новая зямля”, “Хата рыбака”, шматлікай лірыкі і прозы. Даніну павагі свайму літаратурнаму настаўніку Якуб Колас аддаў у 1937 г., калі, дзякуючы перакладчыцкаму таленту песняра, па-беларуску загучала знакамітая паэма “Палтава”.

Выстава “О, Вільня, крывіцкая Мекка!” з фондаў Літаратурнага музея А.С.Пушкіна заклікана не толькі пазнаёміць наведвальнікаў з пушкінскімі мясцінамі, з домам-сядзібай Маркучай, якая з’яўляецца цэнтрам памяці аб паэце ў Вільнюсе, але і звярнуць увагу на Вільню Якуба Коласа. Рукапісы лістоў песняра ў рэдакцыю газеты “Наша Ніва”, фотаздымкі членаў рэдакцыі, а таксама графічныя работы мастака Мікалая Купавы дапамогуць перанесціся на сто год таму і пабачыць тагачасны беларускі горад такім, якім ён паўставаў перад славутым беларускім паэтам.

На выстаўцы будуць таксама прадстаўлены каштоўныя экспанаты з дома сваякоў жонкі Якуба Коласа Марыі Дзмітрыеўны Міцкевіч, які знаходзіўся ў прыгарадзе Вільнюса Павільнісе.

Падчас імпрэзы адбудзецца ўрачыстая перадача ў фонды музея беларускага песняра фотапартрэта бацькі Марыі Дзмітрыеўны, цесця Якуба Коласа, Дзмітрыя Каменскага, а таксама рукапісаў перакладаў твораў народнага паэта Беларусі на літоўскую мову ў выкананні літоўскіх творцаў.

У святочнай канцэртнай праграме прымуць удзел маладыя салісты оперы Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.

Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5
Тэл. для даведак: 284 05 55, 284 17 02

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку ««О, Вільня, крывіцкая Мекка!»» в Минске, место проведения выставки  - «Государственный литературный музей Якуба Коласа».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.