3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага

Мероприятие уже прошло

Жанр Тематическая выставка

8 мая 2012 года а 16-й гадзіне адбылося адкрыццё першай чаргі Мастацкай галерэі Героя Беларусі, народнага мастака Беларусі, ганаровага грамадзяніна горада Мінска Міхаіла Андрэевіча Савіцкага

Галерэя размяшчаецца ў адметным будынку Верхняга горада на пл. Свабоды, 15 – былой гарадской сядзібе XVIII стагоддзя.

У розныя часы ўладальнікамі сядзібы былі вядомыя мінчане. У канцы ХVII стагоддзя дом належаў графу Міхаілу Пшездецкому, на пачатку ХIХ – двараніну Андрэю Станкевічу, затым – мясцоваму ўрадніку, вядомаму для свайго часу культурнаму дзеячу Юрыю Кабылінскаму. Сядзіба Кабылінскага была месцам сустрэч творчай інтэлігенцыі горада, а сам гаспадар займаўся літаратурнай дзейнасцю і калекцыяніраваннем. Прыватны збор Кабылінскага быў адкрыты для ўсіх жадаючых і, па меркаванню даследчыкаў, стаў першым публічным музеем Мінска.

У сярэдзіне XIX стагоддзя дом набыў гарадскі галава Леапольд Дэльпацэ.

З 1872 1918 год сядзіба належала мужчынскаму духоўнаму вучылішчу.

У пасляваенны час і да 2004 года тут знаходзіўся прызыўны пункт абласнога ваенкамата.

Чатыры залы адведзены пад рэканструкцыю гістарычных інтэр’ераў жылых памяшканняў сядзібнага дома – вялікай гасцінай, малой гасцінай, кабінета, бібліятэкі. Акрамя таго, у асобных памяшканнях узнаўлены фрагменты жывапіснага дэкору, зроблена рэканструкцыя кафлянай печы.

Экспазіцыя, прысвечаная творчасці М.А. Савіцкага, размешчана ў девяці залах на плошчы 430 кв.м. Прадстаўлена каля 40 работ са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Музея гісторыі горада Мінска і сям’і мастака.

У аснову пабудовы экспазіцыі Мастацкай галерэі М.А. Савіцкага пакладзены раздзелы, якія закліканы паказаць важнейшыя этапы творчасці мастака.

Раздзел “У пачатку творчага шляху” знаёміць з творамі 1960-х гадоў. Яны прысвечаны тэме працы і ілюструюць творчыя пошукі маладога аўтара. Цэнтральнае месца адведзена дыпломнай рабоце “Песня”, а таксама рабоце “Хлеб” – знакавым палотнам першага этапа яго творчасці.
Раздзел “Творчасць 1970–1990-х гадоў.” працягвае знаёміць з творамі мастака, якія паэтызуюць паўсядзённую працу чалавека на зямлі, прыгажосць сялянскага ладу жыцця і прысвечаны вечным тэмам, што ўслаўляюць каханне, мацярынства, гармонію чалавека і прыроды. У раздзеле дэманструюцца партрэты вядомых асоб і карціны-разважанні, сярод якіх глыбокім філасофскім сэнсам вылучаюцца “Філосафы”, “Фёдар Дастаеўскі”, “ХХ стагоддзе”.

Асобны раздзел экспазіцыі прысвечаны біяграфіі, грамадскай і педагагічнай дзейнасці М. А. Савіцкага. Прадстаўлены асабістныя рэчы мастака, узнагароды, дакументы, фотаздымкі, кнігі з аўтографамі і г.д.

Дэманструецца інтэр’ер службовага кабінета, які знаходзіўся ў Творчых акадэмічных майстэрнях жывапісу, графікі і скульптуры, створаных па ініцыятыве мастака ў 1981 годзе, а таксама інтэр’ер яго творчай майстэрні па вул. Някрасава, 3. Узнаўленне інтэр’ера творчай майстэрні і рабочага кабінета з’яўляюцца важным элементам, які дае магчымасць уявіць не толькі тэхнічны працэс працы над карцінай, але і адчуць непасрэдную прысутнасць самога аўтара.

Для дэманстрацыі кінахронікі, дакументальнай хронікі, відэазапісаў інтэр’вью, дакументальных фільмаў пра М.А. Савіцкага, іншых беларускіх і замежных мастакоў абсталявана спецыяльная кіна-лекцыйная зала. Адначасова з праглядам відэаматэрыялаў аўтары змогуць экспанаваць некалькі работ, сустракацца з наведвальнікамі, тым самым анансаваць свае новыя творчыя праекты.

Адрас: г. Мінск, пл. Свабоды, 15
Тэлефон для даведак: 321 24 30, 321 24 38.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага» в Минске, место проведения выставки  - «McDonald’s (МакДональдс)».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.