3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

«Камедыі і трагедыі»

Мероприятие уже прошло

Жанр Книжная

У рамках Года кнігі з 18 мая па 18 чэрвеня 2012 года ў музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ладзіцца “Выстава адной кнігі”, прымеркаваная да Міжнароднага дня музеяў.

На выставе будзе экспанавацца адно з найпрыгажэйшых выданняў XVIIІ ст. – “Камедыі і трагедыі” Францішкі Уршулі Радзівіл. Кніга экспануецца надзвычай рэдка. Выстава з’яўляецца выключнай магчымасцю на ўласныя вочы ўбачыць старадрук, якога няма ў іншых музейных і бібліятэчных калекцыях Беларусі.

“Камедыі і трагедыі” – збор драматычных твораў Францішкі Уршулі Радзівіл, жонкі вялікага гетмана літоўскага Міхала Казіміра Рыбанькі. Княгіня вядомая найперш як стваральніца ў нясвіжскай рэзідэнцыі Радзівілаў самабытнага тэатра, для якога пісала п’есы і ставіла іх на сцэне. Змест тэатральнага рэпертуару складалі творы Уршулі, апублікаваныя ў Нясвіжскай друкарні, якая была адкрыта таксама не без удзелу княгіні. Першае нясвіжскае выданне збору твораў “Камедыі і трагедыі” з’яўляецца вельмі рэдкім. Нацыянальная бібліятэка Беларусі захоўвае адзіны ў Беларусі экзэмпляр другога выдання “Камедыі і трагедыі” (Жоўква, 1754). Гэта выданне мае цікавыя гравюры, разнастайныя застаўкі і канцоўкі, выкананыя гравёрам Міхалам Жукоўскім.

Кантактны тэлефон: (017)293 27 22
E-mail: pr@nlb.by

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку ««Камедыі і трагедыі»» в Минске, место проведения выставки  - «Галерейно-выставочный комплекс Национальной библиотеки».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.