3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Выстаўка прац фотамайстэрні Акадэміі мастацтваў у Катавіцах (Польша)

Мероприятие уже прошло

Жанр Фото

29 мая 2012 года а 17-й гадзіне ў вялікай зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) адбудзецца адкрыццё выстаўкі прац фотамайстэрні Акадэміі мастацтваў у Катавіцах (Польша).

Фотамайстэрня фатаграфій Катавіцкай акадэміі мастацтваў на працягу многіх гадоў мае шырока адчыненыя дзверы для прафесійнага навучання студэнтаў усіх факультэтаў гэтай установы. Фатаграфія як важны элемент візуальнай камунікацыі, а таксама медыум мастацкага выказвання, займае істотнае мейсца ў дыдактычным працэсе. Студэнты спасцігаюць асновы тэхнікі фатаграфавання, каб пазней рэалізаваць свае аўтарскія творчыя праекты.

У майстэрні працуе зладжаны калектыў актыўных і вядомых мастакоў-фатографаў: Анна Лорэнц, Анна Сельска, Вітольд Яцыкаў, Пётр Мушалік і Кшыштаф Шэўчык. Іх творчасць упісваецца ў многія напрамкі сучаснай фатаграфіі. Ад грамадскага рэпартажу, які дамінуе ў Кшыштафа Шэўчыка, праз фотадакументалістыку, якую ў сваіх апошніх працах прадстаўляюць Анна Лорэнц і Анна Сельска, заканчваючы інсцэнірованай фатаграфіяй Вітольда Яцыкава і Пятра Мушаліка.

Такая разнастайнасць зацікаўленасцей спрыяе таму, што майстэрня мае вельмі “ўніверсальны” характар. Студэнты выбіраюць яе ў якасці працоўнай майстэрні для стварэння дыпломных прац, рэалізацыі шматлікіх задум і ініцыятыў.

Усе прадстаўленыя на выставе фатографы прапаноўваюць розныя мастацкія прэферэнцыі. А менавіта разнароднасць асабістых творчых поглядаў на фатаграфію нясе пазітыўны заклік для студэнтаў рэалізаваць творчыя пошукі праз асабістую індывідуальнасць.

АННА ЛОРЭНЦ
Выпускніца Акадэміі выяўленчага мастацтва ў Катавіцах.
Выявы на матавым шкле камеры заўсёды з’яўляюцца кавалкам рэчаіснасці; некаторыя з гэтых фрагментаў выклікаюць у яе асаблівую зацікаўленасць: творчых выяў і суб’ектыўнае дакументаванне. Фатаграфія заўсёды была для яе адной з магчымых тэхнік стварэння выяў, падобна як жывапіс, графічны малюнак.

АННА СЕЛЬСКА
Выпускніца Акадэміі выяўленчага мастацтва ў Катавіцах і Інстытута Творчай фатаграфіі ў Апаве.
Яе фатаграфія звяртае ўвагу на разнароднасць пейзажу, незвычайныя аб’екты і сітуацыі з удзелам чалавека. Працуе ў лічбавай тэхналогіі, але не карыстаецца кам’ютарнымі праграмамі для апрацоўкі фатаграфій. Сваёй дзейнасцю, якая адносіцца да напрамку традыцый краязнаўчай дакументалістыкі, яна ўносіць сучасны погляд і філасофскую дыстанцыю.

ПЁТР МУШАЛІК
Выпускнік Акадэміі выяўленчага мастацтва ў Катавіцах.
Цікавіцца фатаграфіяй як мастацкім медыумам, які з’яўляецца полем фармальных і прафесійных эксперыментаў. Стварае фотацыклы. Натхняецца традыцыйнай, аналагавай фатаграфіяй, спрабуючы ўзбагачаць яе новымі графічнымі формамі. Займаецца сферай інтымнай міжасобаснай камунікацыі, стратай вартасці слова, дыялогам з часам і аспектамі недаўгавечнасці.

КШЫШТАФ ШЭЎЧЫК
Выпускнік Інстытута Творчай фатаграфіі ў Апаве.
Яго творчасць вынікае з патрэбы дакументавання грамадскіх з’яў унікальнага характару. Зацікаўлены ў сітуацыі масавага выражэння патрыятычных або рэлігійных пачуццяў, у якіх дамінуе карыкатурная сімволіка і перамалёўванне значэння прадметаў культу.

ВІТОЛЬД ЯЦЫКАЎ

Выпускнік Сілезскага ўніверсітэта ў Катавіцах.
Займаецца аналагавай і лічбавай фатаграфіяй. Яго працы з’яўляюцца рэакцыяй на інтрыгуючыя падзеі сучаснасці як у фармальным, так і ў зместавым аспекце. Канчатковая форма яго фатаграфій вынікае з надання ім эстэтычных каштоўнасцей, блізкіх жывапісу. Чалавек і яго сацыяльнае асяроддзе – галоўная тэма мастака.

Выстаўка працягнецца да 9 чэрвеня 2012 г.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Выстаўка прац фотамайстэрні Акадэміі мастацтваў у Катавіцах (Польша)» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный центр современных искусств Республики Беларусь по ул. Некрасова, 3».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.