3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Выстава Уладзіміра Іванавіча Сытчанкі

Мероприятие уже прошло

Жанр Графика, Живопись, Плакат

6 чэрвеня (серада) 2012 года а 17-й гадзіне ў ВУП "Рэспубліканская мастацкая галерэя" ГА "Беларускі саюз мастакоў" (г. Мінск, вул. Казлова, 3, Палац мастацтва) адбудзецца адкрыццё персанальнай юбілейнай выставы Уладзіміра Іванавіча Сытчанкі, прысвечанай 60-годдзю мастака.

Уладзімір Іванавіч Сытчанка нарадзіўся 05.08.1951 года ў г. Маладзечна Мінскай вобласці. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1975). Вучыўся у В. Шаранговіча, П. Любамудрава. Удзельнік мастацкіх выстаў з 1975 года. Працуе ў розных жанрах станковай і кніжнай графікі, а таксама ў жывапісе і плакаце.

Асноўныя творы: лінагравюры “Нядзельны дзень”, “Нацюрморт з люстэркам”, “Скульптары і графікі”, “У літаграфскай”, “У майстэрні скульптара”, “Роздум”, “Нацюрморт”; цыкл “Мінск сучасны”; акварэлі “Надзея”, ”Нацюрморт з лялькаю”, “Вячэрні”; ілюстрацыі да кнігі Э. М. Рэмарка “Тры таварышы”, “У глыбіні сібірскіх руд…” А. Гесэна, “Лёнька Гром” В. Кавалёва; жывапісныя работы: “Партрэт маладога чалавека”, “Аўтапартрэт”, “Партрэт студэнта”; плакаты: “Жураўлік”, “60 год БССР і КПБ”.

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі РБ, фондах БСМ.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1988 года.
Выкладае ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
Жыве ў Мінску.

“Работы Уладзіміра Сытчанкі лёгка пазнаць па іх выразнай манеры, няспешнаму эмацыянальнаму рытму… Мастак імкнецца да пераканаўчага візуальнага ўвасаблення, трымаючыся традыцыйнай пабудовы малюнка… Асноўную рысу ў творчасці мастака можна вызначыць як “спакой”. Графіка яго без рэзкіх кантрастаў, дынамічных, узрываючых прастору дыяганалей, у працах заўседы вызначаны спакойны рытм выяўленчых форм, ураўнаважаная, замкнёная кампазіцыйная структура…”
Алена Атраховіч, кандыдат мастацтвазнаўства.

Выставу можна наведаць з 6 па 24 чэрвеня 2012 года, з 11.00 да 19.00 гадзін штодзённа, акрамя панядзелка.

Тэлефоны для даведак:
(017) 288-15-49; (029) 550-31-81 – Палац мастацтва
(017) 296-67-84 – Беларускі саюз мастакоў

Таксама з інфармацыяй пра мінулыя, дзеючыя і будучыя выставы можна азнаёміцца на сайце Беларускага саюза мастакоў: www.belartunion.by

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Выстава Уладзіміра Іванавіча Сытчанкі» в Минске, место проведения выставки  - «Дворец искусств».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.