3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Выстава Івана Мікалаевіча Козела

Мероприятие уже прошло

Жанр Живопись

6 чэрвеня (серада) 2012 года ў 17.30 у ВУП "Рэспубліканская мастацкая галерэя" ГА "Беларускі саюз мастакоў" (г. Мінск, вул. Казлова, 3, Палац мастацтва) адбудзецца адкрыццё персанальнай юбілейнай выставы Івана Мікалаевіча Козела, прысвечанай 50-годдзю мастака.

Іван Мікалаевіч Козел нарадзіўся 29.04.1962 года ў весцы Неўда Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Скончыў Беларускую Акадэмію мастацтваў у 1996 г., аддзяленне жывапісу. Выкладчыкі: М. Д. Данцыг, А. А. Марачкін.

Працуе ў розных жанрах станковага жывапісу, пераважна ў пейзажы. З 1989 г. – пастаянны ўдзельнік рэспубліканскіх і міжнародных мастацкіх выстаў.

Творы знаходзяцца ў Доме-музеі А. Міцкевіча ў Навагрудку, літаратурным музеі М. Багдановіча ў Мінску, Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі, Крычаўскім гістарычным музеі, прыватных зборах Беларусі і ЗША.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1999 г.
З 2001 г. выкладае ў гімназіі-каледжы мастацтваў І. В. Ахрэмчыка.

“Іван Козел працягвае лепшыя традыцыі айчыннай школы рэалістычнага жывапісу. Мы бачым замілаванасць някідкімі вясковымі краявідамі, любоў да сівой даўніны, што пацвярджаюць такія чыстыя ў яго творчасці архітэктурныя відарысы старажытных гарадоў і мястэчак. “Восень у Полацку”, “Жыровіцкая святыня”, “Маёнтак у Лошыцы”, “Мінск. Траецкае прадмесце” І. Козела адначасова сведчанне ўдумлівых адносін, неабыякавасці і пашаноты да гістарычнай спадчыны і творчага пераасэнсавання знакавых помнікаў гісторыі краіны…” (Людміла Касяк)

Выставу можна наведаць з 6 па 24 чэрвеня 2012 года, з 11.00 да 19.00 гадзін штодзённа, акрамя панядзелка.

Тэлефоны для даведак:
(017) 288-15-49; (029) 550-31-81 – Палац мастацтва
(017) 296-67-84 – Беларускі саюз мастакоў

Таксама з інфармацыяй пра мінулыя, дзеючыя і будучыя выставы можна азнаёміцца на сайце Беларускага саюза мастакоў: www.belartunion.by

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Выстава Івана Мікалаевіча Козела» в Минске, место проведения выставки  - «Дворец искусств».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.