3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

«Іконы»

Мероприятие уже прошло

Жанр Иконопись

Польскі Інстытут у Мінску і Інстытут Тэалогіі імя CВВ Мяфодыя і Кірыла     
Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта маюць гонар запрасіць  на вернісаж выставы ікон Міжнародных майстар-класаў іканапісу ў Навіцы (Польшча), які адбудзецца 8 чэрвеня 2012 года а 17-й гадзіне ў Мастацкай галерэі  Інстытута Тэалогіі (Мінск, пр. Незалежнасці, 24-307)                 

Выстава “Іконы”, якая прэзентуецца ў Інстытуце тэалогіі ў Мінску ў перыяд з 8 чэрвеня да 8 ліпеня 2012 года, прадстаўляе фрагмент дасягненняў ІІІ Міжнародных майстар-класаў іканапісу, арганізаваных у Польшчы. З 2009 года штогод ў верасні ў Навіцы (Польшча, Малапольскае ваяводства) праходзяць творчыя сустрэчы мастакоў з Польшчы, Украіны і Славакіі, якія працягваюць традыцыі пісання ікон. Працу мастакоў суправаджаюць канферэнцыі і дыскусіі, у якіх удзельнічаюць вядомыя мастацтвазнаўцы і тэолагі. З 2011 года ў праекце ўдзельнічаюць таксама іканапісцы з Беларусі. Да гэтага часу майстар-класы былі прысвечаны галоўным іканаграфічным тэмам, у ліку якіх прадстаўленне Хрыста (2009 г.), Багародзіцы (2010 г.) і пасланцаў Божых Старога Запавету – прарокаў і анёлаў (2011 г.). Арганізатары майстар-класаў, рыхтуючы чарговую сесію, прытрымліваюцца формулы сумеснай працы і малітвы іканапісцаў абодвух колаў традыцыі Усходу і Захаду. У майстар-класах узялі ўдзел звыш 50 мастакоў, а працы, створаныя ў Навіцы, пагледзела больш за 15 тысяч чалавек, якія наведалі пасляпленерныя выставы ў Крыніцы Здроі, Пшэмысьлі, Любліне, Варшаве, Луцку і Львове. Выставу ікон дапаўняюць фатаграфіі горліцкага фатографа Вацлава Бугна, які суправаджае мастакоў ад першай сесіі гэтага мерапрыемства.

Саарганізатарамі майстар-класаў у Навіцы з’яўляюцца: Таварыства сяброў Навіцы, Брацтва грэкакаталіцкай моладзі “Сарэпта”, Кафедра сакральнага мастацтва Львоўскай акадэміі выяўленчага мастацтва, варшаўскія асяродкі “Шляхі Іконы”  і іканапісная Школа Хрысціянскага Ўсходу, а таксама мастакі, звязаныя з мінскай майстэрняй IKONIQUE. Удзельнікамі майстар-класаў у Навіцы з’яўляюцца мастакі, якія прэзентуюць праваслаўныя і каталіцкія традыцыі і кіруюцца адной мэтай – аднаўленне іконы як літургічнай выявы, якая з’яўляецца важным элементам сучаснай традыцыі Касцёла.

Выстава будзе працаваць да 8 ліпеня 2012 года.

Польскі Інстытут у Мінску
(017) 2009581, 2006378
www.instpol.by

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку ««Іконы»» в Минске, место проведения выставки  - «PhotoGallery ZНЯТА».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.