3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Выстаўка графікі Юліяна Іарданова (Балгарыя)

Мероприятие уже прошло

Жанр Графика

12 чэрвеня 2012 года а 17-й гадзіне ў вялікай зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) адбудзецца адкрыццё выстаўкі графікі Юліяна Іарданова (Балгарыя). Мастак будзе прысутнічаць на адкрыцці.

14 чэрвеня а 16-й гадзіне маем гонар запрасіць на сустрэчу з Юліянам Іардановым.
 
Балгарскі мастак Юліян Іарданоў – асоба не выпадковая ў свеце графікі, цяжка знайсці прыхільніка гэтага віда выяўленчага мастацтва, які б не быў знаёмы з яго працамі. Пластычныя перацяканні матываў готыкі, барока, сэцэсіі і сюррэалізму характарызуюць складаную вобразную мову аркушаў Іарданoва. Рамантык і прагматык, ён паэтызуе і адначасова педантычна – міліметр за міліметрам – разлічвае прастору. Па меркаванні мастака: «Графіка патрабуе шмат сіл, цярпення і часу. У адрозненне ад жывапісу і малюнка, дзе вы можаце лёгка і хутка выпраўляць памылкі, у друкаванай графіцы гэта цяжка і часта немагчыма. Яна вымагае дысцыпліны і поўнай канцэнтрацыі на працэсе». Апантаная адданасць прафесіі, творчы педантызм і ўпартасць прынеслі яму сусветнае прызнанне: можна без перабольшання канстатаваць, што ён дасягнуў вяршыні тэхнічнага майстэрства ў афорце. Працы вылучаюцца экспрэсіўнай дэфармацыяй і смелымі ракурсамі. Прызы і адзначэнні міжнародных конкурсаў у розных краінах свету і «ліст чакання» для калекцыянераў – бясспрэчныя сведчанні высокага статуса ў сучаснай графіцы, дзе імя Юліяна Іарданoва стала сінонімам прафесіяналізму і мастацкай якасці.



Час і прастора – галоўныя адпраўныя кропкі ў творчасці мастака. Многія аркушы базуюцца на гістарычных элементах, грэчаскай міфалогіі, балгарскім фальклоры. Але ўніверсалізм пластычнай мовы не замыкае яго ў рамках балканскай культуры, дае магчымасць самым розным гледачам прасякнуцца алегорыямі музыкі, паэзіі, архітэктуры.



Трансфармацыя, стварэнне новых формаў і прапорцый сталі творчым метадам мастака. Дасканалае валоданне малюнкам дазваляе віртуозна ператвараць адны рэчы ў іншыя, пераломліваць прастору ў кампазіцыях. «Заўсёды адчуваю вялікае задавальненне, калі магу ўзнавіць глыбіню прасторы», – прызнаецца творца. Цікавяць яго гісторыя і артэфакты, якія графік удумліва ўплятае ў свае работы, ствараючы нібыта новую рэальнасць.



На сваёй персанальнай выстаўцы ў МСВМ (яна 19-я ў спісе мастака) Юліян Іарданоў прадставіць афорты і літаграфіі розных гадоў творчасці: эстампы буйных памераў, міні-прынт і экслібрыс.

Ганна Ціханава,

куратар выстаўкі,
загадчык навукова-экспазіцыйнага
аддзела МСВМ


Юліян Іарданоў


Нарадзіўся 16 студзеня 1965 года ў г.Ловеч, Балгарыя. У 1995 скончыў Нацыянальную Акадэмію выяўленчых мастацтваў у Сафіі. Сябра Саюза мастакоў Балгарыі. Атрымаў шэраг узнагарод прыстыжных міжнародных конкурсаў у галіне друкаванай графікі і экслібрыса.

Сярод іх:
2000 – Прыз 4-й Брытанскай міжнароднай выстаўкі міні-прынта ў Лондане (Вялікабрытанія);
2003 – Прыз за глыбокі друк 1-й Міжнароднай біенале экслібрыса ў Сафіі (Балгарыя);
2003 – Першы прыз 1-га Міжнароднага конкурса экслібрыса ў Анкары (Турцыя);
2005 – Спецыяльны прыз Міжнароднага конкурса экслібрыса ў Сінт-Нікласе (Бельгія);
2005 – Ганаровы дыплом 1-й Міжнароднай біенале экслібрыса і малых графічных формаў "Еўропа ў знаках". Гнёзна (Польша);
2006 – Прыз балгарскага экслібрыс цэнтра на 2-й Міжнароднай біенале экслібрыса ў Сафіі (Балгарыя);
2007 – Памятны прыз 1-га запрашальнага конкурсу экслібрыса Фу Ксян Жай Музея. Шанхай (Кітай);
2007 – Ганаровы сертыфікат 2-га Міжнароднага конкурса экслібрыса ў Анкары (Турцыя);
2008 – "Gold Award" ("Залатая Узнагарода") Выстаўкі экслібрыса 32-га сусветнага кангрэса FISAE у Пекіне (Кітай);
2010 – Спецыяльны прыз Музея графічнага мастацтва ў Стамбуле на Выстаўцы экслібрыса 33-га сусветнага кангрэса FISAE у Стамбуле (Турцыя).





Выстаўка працягнецца па 23 чэрвеня 2012 г.
                                                  
288-24-68 аддзел выставак
6 99-79-16 (vel.) куратар выстаўкі

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Выстаўка графікі Юліяна Іарданова (Балгарыя)» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный центр современных искусств Республики Беларусь по ул. Некрасова, 3».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.