3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Выставка графики Натальи Слушко

Мероприятие уже прошло

Жанр Графика

5 чэрвеня 2012 года а 16-й гадзіне ў галерэі “Ракурс” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пр-т Незалежнасці, 116, 2-гі паверх) у межах Года кнігі адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выстаўкі графікі Наталлі Слушко.

Наталля нарадзілася ў 1973 годзе. Вучылася ў мастацкім ліцэі, пасля ў мастацкім вучылішчы. Скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці «Дызайнер інтэр’ераў». Пасля 25 гадоў у дзяўчыны выявілі цяжкае генетычнае захворванне. 9 лютага 2011 года яе не стала.

Усё сваё жыццё Наталля малявала, як бы не складваліся абставіны, у якіх бы ўмовах яна не знаходзілася. Яе малюнкі – гэта асаблівы свет, свет дабрыні, дзіцячай непасрэднасці і самых цёплых пачуццяў. У іх столькі яркіх фарбаў, аптымізму, фантазіі, якія не могуць пакінуць раўнадушным ніводнага гледача.

На выстаўцы будзе прадстаўлена больш за 50 работ, якія створаны ў розныя гады. «Я так хачу, каб мае работы ўбачылі свет», – марыла Наталля. Выстаўка ў Нацыянальнай бібліятэцы – гэта адзін з маленькіх крокаў да ажыццяўлення гэтай мары. «Мая біяграфія – мая творчасць. Адны людзі вядуць дзённікі, другія – малююць. Галоўнае – не стаяць на месцы. Выпрабаванні даюцца дзеля таго, каб мы станавіліся мудрэй. Дзякуйце за тое, што ёсць. Лавіце моманты кахання, цяпла, захаплення. Часцей гаварыце прыемныя словы, часцей усміхайцеся, часцей дакранайцеся да рук, якія нясуць вам цяпло», -- гаварыла Наталля.

Выстаўка графікі прадоўжыцца да 17 чэрвеня.

Кантактны тэлефон: (017)293 28 33
E-mail: pr@nlb.by

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Выставка графики Натальи Слушко» в Минске, место проведения выставки  - «Галерейно-выставочный комплекс Национальной библиотеки».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.