3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Гедымін

Мероприятие уже прошло

Жанр Литературно-документальная выставка

8 чэрвеня 2012 года а 17-ай гадзіне ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) адбудзецца прэзентацыя кнігі Алеся Краўцэвіча “Гедымін. Каралеўства Літвы і Русі (1316-1341)”, надрукаванай “Выдавецтвам С.Татарнікавай”, і адкрыццё выстаўкі кніжнага праекта Ігара Гардзіёнка “Гедымін”.


Ілюстраванае выданне “Гедымін. Каралеўства Літвы і Русі (1316-1341)” працягвае серыю “Жыццяпіс  Вялікіх Князёў Літоўскіх”. Кніга “Гедымін” выйшла на дзвюх мовах – беларускай і англійскай. Усе ілюстрацыі, выкананыя Ігарам Гардзіёнкам, адлюстроўваюць аўтэнтычныя рэчы і тагачасную матэрыяльную атрыбутыку. Кансультацыі па выявах рабіў буйнейшы знаўца зброі ВКЛ прафесар Юрась Бохан. Наступную кнігу «Ад Войшалка да Віценя. Выпрабаванне на трываласць» афармляе Павел Татарнікаў.



“Гедымін. Каралеўства Літвы і Русі (1316-1341)” — апісанне гісторыі Вялікага Княства праз літаратурны нарыс. Нарыс зроблены на падставе гістарычных фактаў. Я гісторык, таму не магу фантазіраваць (дысцыпліна абавязвае), магу толькі рэканструяваць падзеі на падставе дакументаў.
 Кніга распавядае пра біяграфію манарха, які ўпершыню аб’яднаў у адной дзяржаве ўсе гістарычныя землі Беларусі: Літву, Палессе, Полаччыну, Віцебшчыну, Тураўшчыну, Магілёўшчыну, Берасцейшчыну і Гарадзеншчыну. Гэта адбылося прыкладна ў 40-я гады ХІV стагоддзя. І менавіта гэтае аб’яднанне загарантавала паспяховы этнагенэз беларусаў. Галоўная адметнасць Гедыміна як палітыка і дзяржаўнага дзеяча ў тым, што ён, у адрозненне ад сярэднявечных манархаў, аддаваў перавагу дыпламатыі перад вайсковай сілай.



У наш час увага і цікавасць да кнігі губляюцца. Як некалі паэты пачалі спяваць свае тэксты, сталі бардамі — і ўзнялі сваю папулярнасць, так і я стараюся свае кнігі даваць на аздабленне выдатным мастакам-ілюстратарам. І гэта якраз той выпадак, калі, дзякуючы гістарычна дакладнаму аздабленню Ігара Гардзіёнка, кніга пра Гедыміна займе адметнае месца ў культуры Беларусі”. Алесь  Краўцэвіч



Краўцэвіч Алесь

Археолаг, гісторык-медыевіст, доктар гістарычных навук.
Даследуе сярэднявечную і новачасную гісторыю Беларусі.
Нарадзіўся 13.09.1958 г. у вёсцы Лупачы Мастоўскага раёна на Гарадзеншчыне. Закончыў гістфак БДУ (1981 г.), аспірантуру Інстытута археалогіі АН СССР, г. Масква (1984 г.), дактарантуру БДУ (1999 г.). У 1996 – 1997 г. праходзіў навуковую стажыроўку ў Ягелонскім універсітэце ў Кракаве. Ад 1999 г. выкладае ў беларускіх і польскіх ВНУ.
Аўтар шэрагу навуковых і навукова-папулярных кніг.

Гардзіёнак Ігар
Мастак-графік, загадчык кафедры малюнку, жывапісу і скульптуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
Нарадзіўся ў 1971 г. у в. Кублішчына Вушацкага раена, Віцебскай вобласці. З 1982 па 1989 г. вучыўся ў Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчаму мастацтву ім. І.В.Ахрэмчыка ў Мінску. У 1989 – 1995 г. студэнт аддзялення графікі  Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Браў удзел у міжнародных і рэспубліканскіх калектыўных і персанальных выстаўках у Беларусі, Польшчы, Расіі, Германіі, Іспаніі, Сербіі, Славеніі, Славакіі, Японіі.

Выстаўка працягнецца па 30 чэрвеня 2012 г.

2882468
аддзел выставак

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Гедымін» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный центр современных искусств Республики Беларусь по ул. Некрасова, 3».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.