3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Праект «Timeline рэтраспекцыя. Сяргей Кірушчанка: Працы 1970 – 2012»

Мероприятие уже прошло

Жанр Тематическая выставка

Праект "Timeline рэтраспекцыя. Сяргей Кірушчанка: Працы 1970 – 2012" з'яўляецца рэтраспектыўнай выставай вялікага экспазіцыйнага праекта "Метабалізм жывапіснай прасторы".

Творы Сяргея Кірушчанкі вось ужо як 40 гадоў не перастаюць звяртаць на сябе ўвагу, і кожныя пяць-сем год мастаку ўдаецца моцна трансфармаваць вектар сваёй дзейнасці. Выстава ўяўляе сабой timeline рэтраспекцыю, якая акрэслівае асноўныя этапы развіцця мастака (з 1970 па 2012 год). Экспазіцыя ўключае пералік асноўных выстаў, дакументы, праграмныя творы і рэпрадукцыі. Таксама ў экспазіцыю ўвойдуць творы іншых мастакоў – некаторых калегаў Сяргея Кірушчанкі, з якімі ён узаемадзейнічае на працягу свайго жыцця. У выставе прымуць удзел: Жанна Грак, Андрэй Дурэйка, Аляксей Лунёў, Ганна Сакалова, Тамара Сакалова, Сяргей Шабохін і Алег Юшко.

Выстава распавядае аб перыядзе навучання мастака і першай выставе легендарнай арт-групы «Няміга-17», адным з самых плённых перыядаў «архаікі» і выставе «Прастора Сіняга» (1994), аб ключавых праектах «Бягучая зямля» (1996) і «Спакуса прасторай » (2001), аб зацяжным геаметрычным перыядзе і мультымедыйным праекце «Надыйшоў час шчыльна заняцца прыземленым мастацтвам ». Завершыцца выстава дакументацыяй падрыхтоўкі новага праекта 2012 года.

Маштабны экспазіцыйны праект Сяргея Кірушчанкі «Метабалізм жывапіснай прасторы» уяўляе сабой дзве персанальныя выставы мастака ў Палацы мастацтваў («Метабалізм жывапіснай прасторы» і «Надыйшоў час шчыльна заняцца прыземленым мастацтвам»), кропкавыя мастацкія інтэрвенцыі ў урбаністычную прастору Мінска, рэтраспектыўную выставу аб дзейнасці мастака з 1970 па 2012 год (а таксама семінар аб абстрактным мастацтве) у галерэі сучаснага мастацтва «Ў».

Куратар праекта: Сяргей Шабохін / мастак, куратар Галерэі сучаснага мастацтва «Ў», галоўны рэдактар партала аб сучасным беларускім мастацтве www.artaktivist.org

Арганізатары: Палац мастацтваў / Галерэя сучаснага мастацтва "Ў" / партал аб сучасным беларускім мастацтве ART AKTIVIST

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Праект «Timeline рэтраспекцыя. Сяргей Кірушчанка: Працы 1970 – 2012»» в Минске, место проведения выставки  - «Ў галерэя сучаснага мастацтва».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.