3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Выстава жывапісу Уладзіміра Гардзеенкі «Пераадольваючы боль…»

Мероприятие уже прошло

Жанр Живопись

30 мая ў 17.00 у мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” адкрыецца выстава твораў мастака, прафесара кафедры народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Уладзіміра Гардзеенкі “Пераадольваючы боль…”, прымеркаваная да 75-годдзя творцы.

На працягу жыцця ў імкненні да пастаўленай мэты чалавек павінен пераадольваць ўласныя страхі, цяжкасці, хваробы, боль страт, не разгубіцца перад самымі нечаканымі паваротамі лёсу. Выстава “Пераадольваючы боль…” адкрывае для нас свет вядомага мастака
і свет сталай асобы Уладзіміра Гардзеенкі.

Прыхільнасць да рэалістычнага напрамку ў мастацтве, заснаваная на традыцыях акадэмічнай школы, стварыла добры падмурак для фарміравання творчага патэнцыялу мастака, які змог рэалізаваць сябе
ў шматлікіх жывапісных работах самых розных жанраў. Уладзімір Гардзеенка - майстар тэматычнай карціны, пейзажу, нацюрморта, партрэта. Аўтар імкнецца паказаць унутраны свет чалавека, яго духоўнае багацце, як галоўную якасць асобы. Работы мастака напоўнены глыбокім філасофскім сэнсам, роздумам аб мінулым,  сучаснасці і будучыні. Значную колькасць сярод прадстаўленых твораў займаюць работы, прысвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай вайны,
а таксама трагедыі на Чарнобыльскай АЭС.

Уладзімір Гардзеенка паспяхова спалучае творчасць
з педагагічнай дзейнасцю. Мастак выкладае на кафедры народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, а таксама на кафедры дызайну Інстытута сучасных ведаў імя А.М. Шырокава.


Наш адрас: мастацкая галерэя “Універсітэт культуры”, Кастрычніцкая пл., 1 (Палац Рэспублікі); кант. тэл.: 327 - 26 - 12.
Мы працуем: 11.00 – 19.00.

Выхадныя:
нядзеля, панядзелак. Уваход вольны.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Выстава жывапісу Уладзіміра Гардзеенкі «Пераадольваючы боль…»» в , место проведения выставки  - «».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.