3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Выстаўка акварэлі Ніны Пілюзінай «Не пакідай мяне мой светлы сум…»

Мероприятие уже прошло

Жанр Акварель

30 мая 2012 года а 17-й гадзіне ў малой зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) адбудзецца адкрыццё выстаўкі акварэлі Ніны Пілюзінай «Не пакідай мяне мой светлы сум…».


«Кожную раніцу лёгкая на ўздым Ніна сядае на электричку, якая нясе яе ў Мінск, у майстэрню — у яе другі родны дом. Тут яна стварае свае прывабныя, непадобныя да іншых творы. Тут нараджаюцца ўзвышана-лірычныя задумы цудоўных габеленаў, што распавядаюць пра сонца і зоркі, пра легенды Мядзельшчыны і Свіцязі, пра святочную ноч і трапяткое абуджэнне, пра нераскрытую жыццёвую энергію і нясцерпны боль чалавечых драм, пра апошнія восеньскія лісты і першыя вясновыя надзеі. Тут з'яўляюцца пяшчотныя элегічныя батыкі пра каханне і тугу, пра півоні і ружы, пра бярозы і вішні, што квітнеюць увесну пад вокнамі ратамскага церамка. I ўспаміны-мроі пра родную Мсціслаўшчыну або настальгічны Гурзуф таксама знаходзяць тут, у батыках і акварэлях сваё сонечнае, самабытнае ўвасабленне.

Ніна Пілюзіна не адлюстроўвае жыццё і не вынаходзіць: яна ідзе да жыцця сваімі роздумамі. Яна ідзе да яго, падстаўляючы твар сустрэчным уражанням, бурлівым і добрым, зоркам і месяцу, дажджу і сонцу — гэтым жывым пачаткам урадлівасці прыроды.

Прывабнасць мастацтва Пілюзінай — у яе дабразычлівасці: яна зычыць дабра ўсім людзям, усяму існуючаму на зямлі, усяму светламу, што ёсць сёння і што было ў Сусвеце, які спарадзіў гэтую незвычайную мастачку. I хай гэтае мастацтва жыве доўга, радуючы людзей». Барыс Крэпак, мастацтвазнаўца

Ніна Пілюзіна, шырока вядомая як майстар дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Дадзеная выстаўка прысвечана 45-годдзю творчай дзейнасці вядомага майстра дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і прадэманструе мінскім гледачам яшчэ адзін аспект таленту Ніны Пілюзінай –талент акварэлісткі.


Ніна Пілюзіна

Нарадзілася 25 жніўня 1944 года. Дзіцячыя і юнацкія гады прайшлі ў вёсцы Доўгавічы Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці.

1959-1963 навучанне ў Мінскім мастацкім вучылішчы імя А.К.Глебава.

1963-1968 навучанне ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (цяпер Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў).

3 1966 года ўдзельніца мастацкіх выставак і міжнародных пленераў у Беларусі, Бельгіі, Германіі, Іране, Латвіі, Літве, Польшчы, Расіі, на Ўкраіне.

3 1978 г. сябра Беларускага саюза мастакоў.

2005 – лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь за цыкл габеленаў для Палаца Рэспублікі.

Творы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, у фондах Беларускага саюза мастакоў, Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва, Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы, Цэнтры культуры мікрараёна Кунцаўшчына (Мінск), Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.В.Масленікава, Музеі народнай славы (Мядзель), Баранавіцкім краязнаўчым музеі, ў Музеі-запаведніку «Царыцына» (Масква), мастацкіх музеях Белгарада і Бранска (Расія), у Музеі незалежнасці Польшчы (Варшава), а таксама ў прыватных зборах і калекцыяху Беларусі, краінах СНД і Еўропы.

Аўтар 11 персанальных выставак.

Працуе ў тэхніцы габелена, батыка, акварэлі, тэмперы, гравюры.

У 2010-2011 гг. яна кіравала працай над копіей ўнікальнага габелена XVII ст.(арыгінал захоўваецца ў г.Небароў, Польша), прысвечанаму Мікалаю Радзівілу Чорнаму, для Нясвіжскага палацава-паркавага ансамбля.

У 1999 годзе пра творчасць Н.Пілюзінай быў зняты документальны фільм «Безыменная таямніца».

Тэлефоны 8-017-306-47-19 (майстэрня) +375-29-137-48-81 (мабільны)

e-mail: nina.piluzina@mail.ru




Выстаўка працягнецца па 9 чэрвеня 2012 г.
288-24-68  аддзел выставак

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Выстаўка акварэлі Ніны Пілюзінай «Не пакідай мяне мой светлы сум…»» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный центр современных искусств Республики Беларусь по ул. Некрасова, 3».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.