3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Працы фотамайстэрні Акадэміі мастацтваў у Катавіцах: Анна Лорэнц. Анна Сельска. Пётр Мушалік. Кшыштаф Шэўчык. Вітольд Яцыкаў

Мероприятие уже прошло

Жанр Фото

Шаноўнае спадарства!

Маем гонар запрасіць Вас на адкрыццё выставы Працы фотамайстэрні Акадэміі мастацтваў у Катавіцах: Анна Лорэнц. Анна Сельска. Пётр Мушалік. Кшыштаф Шэўчык. Вітольд Яцыкаў, якое адбудзецца 29 мая а 17-й гадзіне.

Майстэрня фатаграфіі Катавіцкай акадэміі мастацтваў на працягу многіх гадоў вучыць студэнтаў усіх факультэтаў, якія прапаноўвае навучальная ўстанова. Фатаграфія як важны элемент візуальнай камунікацыі, а таксама медыум мастацкага выказвання, займае істотнае месца ў дыдактычным працэсе. Студэнты спасцігаюць асновы тэхнікі фатаграфавання, каб пазней рэалізаваць свае аўтарскія творчыя праекты. 

У майстэрні працуе зладжаны калектыў педагогаў, якія таксама з’яўляюцца актыўнымі і вядомымі мастакамі: Анна Лорэнц, Анна Сельска, Вітольд Яцыкаў, Пётр Мушалік і Кшыштаф Шэўчык. Іх творчасць упісваецца ў многія напрамкі сучаснай фатаграфіі. Ад грамадскага рэпартажу, які дамінуе ў Кшыштафа Шэўчыка, праз фотадакументалістыку, якую ў сваіх апошніх працах прадстаўляюць Анна Лорэнц і Анна Сельска, заканчваючы інсцэніровачнай фатаграфіяй Вітольда Яцыкава і Пятра Мушаліка.

Такая разнароднасць зацікаўленасцей спрыяе таму, што майстэрня мае вельмі “ўніверсальны” характар. Яна адкрыта для многіх задум і ініцыятыў, а таму студэнты часта выбіраюць яе ў якасці майстэрні для напісання дыпломных прац.


ПРА АЎТАРАЎ ВЫСТАВЫ:

ВІТОЛЬД ЯЦЫКАЎ

Выпускнік Сілезскага ўніверсітэта ў Катавіцах.

Займаецца аналагавай і лічбавай фатаграфіяй. Яго фатаграфія з’яўляецца рэакцыяй на інтрыгуючыя падзеі сучаснасці як у фармальным, так і ў зместавым аспекце. Аддае перавагу шырокай, шматпланавай фотаінтэрпрэтацыі тых самых тэм у залежнасці ад кантэксту іх узнікнення. Канчатковая форма яго фатаграфій вынікае з надання ім эстэтычных каштоўнасцей, блізкіх жывапісу. Займаецца творчай і ўтылітарнай фатаграфіяй. Часцей за ўсё фатаграфуе партрэт, аголеную натуру, пейзаж і сацыяльнае асяроддзе чалавека.

АННА ЛОРЭНЦ

Выпускніца Акадэміі выяўленчага мастацтва ў Катавіцах.

Фатаграфія дае ёй магчымасць як назірання, так і паказу свету праз фільтр уласных адчуванняў. Выявы на матавым шкле камеры заўсёды з’яўляюцца кавалкам рэчаіснасці; некаторыя з гэтых фрагментаў выклікаюць у яе асаблівую зацікаўленасць, часам гэта вынікае з іх эстэтычных вартасцяў, а часам - з пункту гледжання на сам прадмет выявы. Фатаграфія заўсёды была для яе адной з магчымых тэхнік стварэння выяў, падобна як жывапіс, рысунак ці графіка, але больш яе прыцягвала, здавалася больш блізкай сучаснасці, а таксама бальш “паспяховай” з увагі на сваё непасрэднае, механічнае натаванне рэчаіснасці.

Яе таксама цікавіць стварэнне творчых выяў і суб’ектыўнае дакументаванне.

ПЁТР МУШАЛІК

Выпускнік Акадэміі выяўленчага мастацтва ў Катавіцах.

Цікавіцца фатаграфіяй як мастацкім медыумам, які з’яўляецца полем фармальных і прафесійных эксперыментаў. Стварае фотацыклы.

Натхняецца традыцыйнай, аналагавай фатаграфіяй, спрабуючы ўзбагачаць яе новымі графічнымі формамі. Па зместавым значэнні яны адносяцца да экзістэнцыяналізму ў шырокім значэнні. Займаецца сферай інтымнай міжасобаснай камунікацыі, стратай вартасці слова, дыялогам з часам і аспектамі недаўгавечнасці. Яго фатаграфіі звяртаюцца да іканаграфіі нежывой прыроды і пейзажаў, з’яўляюцца таксама данінай фатаграфіі, зробленай з выкарыстаннем класічнага абсталявання і хімічнай тэхналогіі.


КШЫШТАФ ШЭЎЧЫК

Кшыштаф Шэўчык выпускнік Інстытута Творчай фатаграфіі ў Апаве.

Яго фатаграфічная творчасць вынікае з патрэбы дакументавання грамадскіх з’яў унікальнага характару. Яго цікавяць сітуацыі масавага выражэння патрыятычных або рэлігійных пачуццяў, у якіх дамінуе карыкатурная сімволіка і перамалёўванне значэння прадметаў культу. На гэтым фоне ён назірае за людзьмі, якія прымаюць іррацыянальныя ўзоры паводзін, у якіх вера, робячыся часткай масавай культуры, часта становіцца павярхоўным кічам. У сваёй творчасці ён засяроджваецца таксама на вытанчаным дакументаванні аясяроддзя пражывання чалавека.

АННА СЕЛЬСКА

Выпускніца Акадэміі выяўленчага мастацтва ў Катавіцах і Інстытута Творчай фатаграфіі ў Апаве.

Фатаграфуе тыя месцы, дзе падарожнічае. Яе фатаграфія звяртае ўвагу на разнароднасць пейзажу, незвычайныя аб’екты, сітуацыі з удзелам чалавека. Яна працуе ў лічбавай тэхналогіі, але не карыстаецца кам’ютарнымі праграмамі для апрацоўкі фатаграфій. Матэрыял адпавядае арыгіналу. Сваёй дзейнасцю, якая адносіцца да напрамку традыцый краязнаўчай дакументалістыкі, яна ўносіць сучасны погляд і філасофскую дыстанцыю.

 

Ва ўсіх прадстаўленых фатографаў мастацкія прэферэнцыі розныя, але існуе агульны пласт іх дзейнасці. Усе яны педагогі. Яны вучаць фатаграфіі ў Акадэміі выяўленчага мастацтва ў Катавіцах.

Менавіта разнароднасць асабістых творчых поглядаў, адкрытасць і разуменне іншых дае ім магчымасць пазітыўна ўздзейнічаць на студэнтаў, якія вучацца шанаваць розныя погляды і творча выкарыстоўваць гэтую рознасць.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Працы фотамайстэрні Акадэміі мастацтваў у Катавіцах: Анна Лорэнц. Анна Сельска. Пётр Мушалік. Кшыштаф Шэўчык. Вітольд Яцыкаў» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный центр современных искусств Республики Беларусь по ул. Некрасова, 3».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.