Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

V Рэспубліканская выстава сучаснай візуальнай творчасці студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі “АРТ-АКАДЭМІЯ”

Мероприятие уже прошло

Жанр Тематическая выставка

15 мая 2012 года ў 15.00 у мастацкай галерэі "Універсітэт культуры" адбудзецца адкрыццё V Рэспубліканскай выставы сучаснай візуальнай творчасці студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі “АРТ-АКАДЭМІЯ”.

Арганізатары выставы: Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей
і моладзі.

Сёлета тэма і дэвіз выставы – “Чырвоны. Апантаныя поспехам.” Чырвоны ўжо пяты з колераў “АРТ-АКАДЭМІІ” пасля зялёнага (“выявы часу”), белага (“прарыў у бязмежнасць”), блакітнага (“крылы памкненняў”) і жоўтага (“блікі шчасця”).

 Удзельнікі выставы: індывідуальныя аўтары і творчыя студэнцкія калектывы, студыі дызайну, фота, дэкаратыўна-прыкладнога
і выяўленчага мастацтва, тэатры моды ўстаноў вышэйшай адукацыі. На выставе прадстаўлены творы як пачынаючых прафесіяналаў
(з Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, мастацка-графічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава), так і аматараў (з большасці вышэйшых навучальных устаноў краіны).

У межах выставы плануецца правядзенне творчых сустрэч, дэманстрацый адзення.

Экспертная група V Рэспуліканскай выставы ацэніць прадстаўленыя творчыя работы і вызначыць пераможцаў у наступных намінацыях:

— “Захаванне беларускіх народных традыцый”

— “Арыгінальнае раскрыццё тэмы”

— “Канцэптуальнасць і творчае рашэнне”

— “Дызайн і крэатыўная ідэя”

— “Цэласнасць і змястоўнасць вобраза”

—  “Інавацыйная тэхніка”

—  “Творчая індывідуальнасць”.

Выстава будзе працаваць з 15 да 28 мая 2012 года.

Наш адрас: мастацкая галерэя “Універсітэт культуры”, Кастрычніцкая пл., 1 (Палац Рэспублікі); кант. тэл.: 327 - 26 - 12. Мы працуем: 11.00 – 19.00.

Выхадныя: нядзеля, панядзелак. Уваход вольны.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы