3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

«Усход-Захад. Цырымонія.»

Мероприятие уже прошло

18 мая 2012 года з 19.00 да 24.00 ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) адбудзецца мастацкі праект «Усход-Захад. Цырымонія.»

«Захад ёсць захад, усход ёсць усход, і разам ім ніколі не сыйціся...». У ноч з 18 на 19 мая Музей сучаснага выяўленчага мастацтва паспрабуе аспрэчыць гэтую ўсім вядомую аксіёму. Прастора Музея паўстане адмысловым скрыжаваннем культур, дзе перасякуцца і ўступяць ва ўзаемадзеянне эмацыйны экстравертны пачатак Захаду і сузіральная гармонія традыцый і каштоўнасцей Усходняй культуры. Гасцям Музея будзе прапанаваны выбар паміж улагоджанай медытатыўнай атмасферай чайная цырымоніі і дыянісійскай эмацыйнасцю сучасных арт-практык. Не сакрэт, што на Усходзе і на Захадзе плынь часу вымяраецца рознымі катэгорыямі. Нашым наведвальнікам будзе прадстаўлена магчымасць адвольнага выбару паміж двума варыянтамі адчування часу: індывідуальным паскарэннем і запаволеным паглыбленнем. У «лоўлі моманту» і «спыненні імгненняў» ім таксама паспрыяюць арыгінальнае музычнае суправаджэнне і знаёмства з сучаснай усходнееўрапейскай аўтарскай анімацыяй.

У праграме: кітайская і японская чайныя цырымоніі нон-стоп, пясочнае шоу Дыяны Камеліевай, майстар-клас па арыгамі, этнічная ўсходняя музыка, усходнееўрапейская анімацыя, відэа, мастацтва перформансу, хэпенінг, электронная музыка.

Вялікая зала

19.00  21.00  усходнееўрапейская анімацыя

21.00  24.00  праграма перформансаў penAtra(C)tion

Увага! Імпрэза для дарослых.

На Беларусі перформанс – гэта болей чым перформанс. Назоўнік, які абазначае канкрэтны від мастацтва (усяго і толькі!), у нашай культурнай рэчаіснасці стаў займеннікам, замяняючы ў пэўных колах выгукі кшталту «Вау!» альбо «Блін!». Міфалагемы аказаліся жывучымі яшчэ і дзякуючы спрыяльнаму для іх асяроддзю. На культурнай карце Мінска мастацтва перформансу па-ранейшаму застаецца белай плямай. Усе чулі гэтае слова, але хіба нямногія на ўласныя вочы бачылі тое, што яно абазначае.

Праграма беларускага перформансу penAtra(C)tion, упершыню паказаная ў рамках IV Маскоўскай біенале, прызначана запоўніць гэты прабел.

penAtra(C)tion – гэта гібрыд двух словаў: «пранікненне» і «атракцыя». Досвед пранікнення ўнутр сябе часам бывае хваравітым, аднак мастацтва мае сілу пераўтвараць псіхічныя траўмы ў займальны атракцыён.

Сучасныя перформеры актыўна выкарыстоўваюць разнастайныя тэхналагічныя прылады – ад відэапраектара да аэракампрэсара. Але асноўным інструментам па-ранейшаму з’яўляецца ўласнае цела. А галоўнай тэмай – выяўленне  экзістэнцыйных перажыванняў, якое часам прымае самыя дзіўныя формы.

Удзельнікі:

Канстанцін Мужаў і Сяргей Варкін

Юрась Барысевіч

Экзарцыстычны Gesamtkunstwerk (Ільля Сін, Павел Вайніцкі, Яўген Рагозін)

А таксама выступы электронных праектаў:

Planet N

Zor`ka

generation skweee

Інтэрактыўная аўдыё-відэапрастора  групы «Пазітыўныя дзеянні»

 

Малая зала, канферэнц-зал

19.00  24.00  Кітайская і японская чайныя цырымоніі.

У праграме:

— 5 відаў кітайскіх улунаў (імператарскіх чаёў)
— унікальны цырыманіяльны японскі чай
— дэгустацыя чаёў нон-стоп з 19 да 24
— кітайская чайная школа
— японская чайная школа
— майстар-клас па арыгамі
— пясочнае шоу (sand-шоу) Дыяны Камеліевай
— жывая музыка сякухаці – нацыянальнай японскай флейты

Вядучыя чайнай цырымоніі:
Алёна Вялічка, Кацярына Войнава, Раман Прытульчык.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку ««Усход-Захад. Цырымонія.»» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный центр современных искусств Республики Беларусь по ул. Некрасова, 3».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.