3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Эпохі мімалётныя імгненні

Мероприятие уже прошло

У рамках Міжнароднай акцыі “Ноч музеяў” Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь прапануе праграму “Эпохі мімалётныя імгненні”.

18 мая 2012 г. у чарговы раз Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь адчыніць свае дзверы ў вячэрні час. З 18.00 да 23.00 гадзін можна будзе не толькі агледзець экспазіцыю музея, але і прыняць удзел у розных забаўках і пацехах. У 2012 г. спаўняецца 45 год з моманту адкрыцця першай экспазіцыі музея (2 лістапада 1967 г.), у сувязі з гэтай датай Нацыянальны гістарычны музей прапануе сваім наведвальнікам далучыцца да міжнароднай акцыі “Ноч музеяў” абсалютна бясплатна, як і ў большасці музеяў Еўропы.

У гэту ноч музей прапануе адлічыць час на 200 год назад і перанесціся ў эпоху Напалеонаўскіх войнаў, калі перасякаліся імгненні спакою і вялікіх бітваў, весялосці, смутку і расчаравання. Адчуць гэта дапамогуць выстава “Вайна 1812 года ў гісторыі Мінска” і праграма “Эпохі мімалётныя імгненні”.

Адметнасцю сёлетняй Ночы музеяў стане ўвага да аўдыторый розных узростаў. У праграме прадугледжаны гістарычныя гульні для дзяцей, рамантычныя забавы для моладзі, а таксама інтэлектуальны клуб для сур’ёзных людзей.

 

18.00-19.00
Зала №7 «Старажытная Беларусь»
Дзіцячы куток. Спектакль “Кавалерыст-дзявіца”
Падчас праграмы можна будзе не толькі паглядзець спектакль, але і прыняць удзел у яго стварэнні: падрыхтаваць дэкарацыі, персанажаў дзеі і паспрабаваць сябе ў ролі рэжысёра ці акцёра.

19.00-20.00
Зала №7 «Старажытная Беларусь»
Дзіцячы куток. Селам альбо мова кветак
У ходзе праграмы ўдзельнікі даведаюцца пра кветкавыя традыцыі і паданні, навучацца разумець іх мову і складуць пасланні з кветак, зробленых сваімі рукамі.

20.00-22.00
Зала №7 «Старажытная Беларусь»
Дзіцячы куток
Папяровыя лялькі, настольныя гульні – усё, што неабходна дзіцяці для самастойнага баўлення часу.

20.00-21.00
Зала №7 «Старажытная Беларусь»
Моладзевы куток. Бурымэ і шарады
Вясёлая і нязмушаная праграма дасць магчымасць удзельнікам праявіць свой паэтычны талент і прадэманстраваць кемлівасць у адгадванні незвычайных загадак.

21.00-22.00
Зала №7 «Старажытная Беларусь»
Моладзевы куток. Жывыя карціны
У сяброўскай атмасферы наведвальнікі змогуць праявіць свой талент – акцёрскі, мастацкі ці нават рэжысёрскі, эрудыцыю і ўменне разумець іншых без словаў.

18.00-22.00
Зала №9 “Вайна 1812 года ў гісторыі Мінска”
Карцёжны стол
Тут можна пазнаёміцца з гісторыяй картачных гульняў ці, нават, перакінуцца карцішкамі, як калісьці заўзятыя аматары свецкіх салонаў.

19.00-20.00
Зала №14
Урачыстае адкрыццё выставы “Экспануецца ўпершыню. З паступленняў 2011 года ў збор Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь”.
Уручэнне ганаровых пасведчанняў Сябраў музея.

18.00-19.30
Зала №17 “Водбліскі ваеннай славы”
Дыскусійны клуб
Лёс дзяржавы заўсёды хваляваў яе грамадзян, але адзінага пункту гледжання ніколі не было. Што думалі ў пачатку ХІХ стагоддзя пра далейшы шлях Беларусі? Што думаюць сёння пра падзеі тых часоў? Запрашаем усіх цікаўных да абмеркавання гэтых і іншых пытанняў.

20.00 21.00
Зала №17 “Водбліскі ваеннай славы”
Увага! Унікальная магчымасць убачыць рарытэт са збору музея, які ніколі раней не дэманстраваўся

21.00-21.30
Зала №17 “Водбліскі ваеннай славы”
Салонны альбом
Падчас праграмы ўдзельнікі не толькі змогуць пазнаёміцца з традыцыяй афармлення салоннага альбома, але і пакінуць сваё ўражанне ў альбоме Ночы музеяў.

21.30-22.30
Зала №17 “Водбліскі ваеннай славы”
Селам альбо мова кветак
У ходзе праграмы ўдзельнікі даведаюцца пра кветкавыя традыцыі і паданні, навучацца фліртаваць на мове кветак і складуць у букет свае патаемныя пасланні.

18.00-22.00
Унутраны дворык музея
Армейскі бівак 1812 г.
Зазірнуўшы сюды, наведвальнікі змогуць пабачыць абмунзіраванне і ўзбраенне таго перыяду, даведацца пра тое, чым займаліся і як бавілі вольны час салдаты паміж баямі.

18.00-22.00
Унутраны дворык музея
Салонны альбом
Хочаце выразіць сябе? Пакіньце свой вершаваны ці маляваны экспромт у альбоме Ночы музеяў.

22.00-23.00
Унутраны дворык музея
Моладзевыя забавы
Для тых, хто не нагуляўся, будзе магчымасць выплеснуць сваю энергію ў больш рухавых гульнях.

22.30-23.00
Унутраны дворык музея
Раманса чароўныя гукі…
Фінальным акордам вечара будзе рамантычнае гучанне гітары.

 

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь
Адрас: г.Мінск, вул. К. Маркса, 12,
Штодня з 11.00 да 19.00, выхадны – панядзелак
тэл. для даведак 327 43 22, 327 00 05

histmuseum.by

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Эпохі мімалётныя імгненні» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный исторический музей Республики Беларусь».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.