3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

«Ханс Баум. 18 гадоў на Беларусі. Калаж. Асамбляж»

Мероприятие уже прошло

Жанр Коллаж

Ханс-Йоахім Баум (ням. Hanns-Joachim Baum; 1953 г., г. Бёблінген, зямля Баден-Вюртемберг, Германія). Вышэйшую эканамічную адукацыю атрымаў у прыватным універсітэце ў Германіі. Перыяд з 1977 года да выхаду на пенсію ў канцы 2011 года Ханс прысвяціў карпарацыі IBM, дзе ён займаў розныя пасады. З 1994 года Ханс курыраваў узаемадзеянне паміж IBM і IBA і шмат часу знаходзіўся ў Беларусі. Спалучаў паспяховую прафесійную дзейнасць з захапленнем мастацтвам, пры гэтым аддаваў перавагу графіцы, а таксама тэхніцы калажу і асамбляжу. У лік любімых заняткаў уваходзяць мастацтва «бансай», садоўніцтва і вандраванні. Захапляецца творчасцю Вінцэнта ван Гога, Хуана Міро і Марка Шагала. У сучасным мастацтве Ханс асабліва адзначае працы свайго земляка Фрыца Штайслінгера (Fritz Steisslinger).

У сувязі з тым, што знаходжанне Ханса Баума на Беларусі было звязана з яго прафесійнай дзейнасцю па каардынацыi праектаў IBM ў беларускай кампанii IBA, IBA выступіла спонсарам дадзенага праекта.
 
У аснову творчасці Ханса Баума пакладзены фармальны эксперымент з прадметамі штодзённага карыстання, фрагментамі рэчаіснасці. Пры пабудове кампазіцыі аўтар выкарыстоўвае камбінацыю гэтых разнастайных і рознатыповых матэрыялаў, іх напластаванне, нечаканыя спалучэнні, асаблівую ўвагу надае фактуры, што, па сутнасці, з’яўляецца асновай прыёма калажа. Ён інтэгруе прадметы паўсядзённага жыцця ў свае працы, кампануе, злучае па ўласным меркаванні і дае новае жыццё.

Такім чынам атрымліваюцца творы, у якіх спалучаюцца прадметы спажывання, абрыўкі паперы, рэпрадукцыі ды глянцавыя фотаздымкі. У дачыненні да калажаў і асамбляжаў Ханса Баума можна казаць аб асэнсаваных маніпуляцыях на плоскасці. Гаворка ідзе аб генераванні свайго роду псеўдастылю, псеўдапрыгажосці, псеўдатвора. Калажы Ханса Баума ператвараюцца ў самастойны арт-аб’ект.

Аб IBA

IBA (www.iba.by) – адзін з найбуйнейшых распрацоўшчыкаў, вытворцаў і пастаўшчыкоў сучасных інфармацыйных тэхналогій у краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Штаб-кватэра IBA Group знаходзіцца ў Чэхіі, прадстаўніцтвы – у ЗША, Германіі, Расіі, Балгарыі, Казахстане, Вялікабрытаніі і на Кіпры, цэнтры распрацовак – у Беларусі, Чэхіі і Казахстане. IBA Group абслугоўвае кліентаў у больш за 30 краінах свету. Каманда IBA аб’ядноўвае больш за 2500 высокакваліфікаваных спецыялістаў, якія прадстаўляюць паслугі па распрацоўцы і ўкараненню праектаў па скразных інфармацыйных тэхналогіях і сістэмнай інтэграцыі; распрацоўцы, вытворчасці і пастаўцы сродкаў вылічальнай тэхнікі (СВТ) і банкаўскага тэрмінальнага абсталявання; аутсорсінгу праграмнага забеспячэння; гарантыйнаму і паслягарантыйнаму абслугоўванню СВТ, а таксама навучанню персанала і кансалтынгавыя паслугі. IBA Group уключана ў катэгорыю «Лідэры» рэйтынгу Міжнароднай асацыяцыі прафесіяналаў аўтсорсінгу (IAOP) «The Global Outsourcing 100», у катэгорыю «Лідэры Ўсходняй Еўропы» доследу «Global Services 100» агенцтва «Global Services» і ў лік найбуйнейшых софтверных кампаній свету «Software 500» па дадзеных часопіса «Software Magazine». У 2011 і 2012 гадах IBA Group стала пераможцам конкурсаў «European IT Excellence Awards» і «European Software Excellence Awards», якія праводзяцца выданнем «IT Europa».

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку ««Ханс Баум. 18 гадоў на Беларусі. Калаж. Асамбляж»» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный центр современных искусств Республики Беларусь по ул. Некрасова, 3».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.