3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

«Зазірні ў сямейны альбом»

Мероприятие уже прошло

Жанр Живопись

Міжнародны дзень сямей заснаваны Генеральнай асамлеей ААН у 1993 годзе (International Day of Families). Паўсюдна яго святкаванне прызначана на 15 мая.

Хіба не выдатна адзначыць яго ў яднанні з прыродай? Сабрацца ўсёй сям'ёй і адзначыць 12 мая 2012 года Міжнародны дзень сямей запрашае Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту. Упершыню мерапрыемства «Зазірні ў сямейны альбом” адбудзецца а 12 гадзіне і працягнецца да 16.00, падчас якога кожная сямья будзе складаць сваю старонку ў сямейны альбом. Заданні, якія падрыхтаваны супрацоўнікамі музея, нікому не дадуць засумаваць. А пры дапамозе разнастайных рэчаў (пяльчатак, парасонаў, шляпак…) на выставе “Святлапісны кабінет” сям’я зробіць незабыўнае фота ў стылі рэтра. Праведзены ў музеі выходны назаўжды ўвойдзе у сямейны летапіс. Зносіны бацькоў і дзяцей адзін з адным дазволяць ўсведаміць унікальнасць і непаўторнасць Вашай сям'і. Для стварэння цудоўных фатаграфій у сямейны альбом музей забяспечыць маляўнічыя краявіды.

12 мая на мерапрыемстве «Зазірні ў сямейны альбом» запрашаем:
-    азнаеміцца з экспазіцыяй музея;
-    паўдзельнічаць у тэатральнай імпрэзе «Вясёлая карусель"; у майстар-класах «У рытме танца», «Пляценне пояса», “Эмблема сям’і";
у народных гульняў і забавах беларусаў кан. XIX – пач. ХХ стст.
 
Пад час мерапрыемства адбудзецца святочны канцэрт з удзелам артыстаў Дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра.

Кошт квіткоў для дарослых – 15 000 руб., для навучэнцаў ВНУ- 13 000 руб., навучэнцаў ССНУ і вучняў – 7 500 руб., дзеці дашкольнага ўзросту – бясплатна.

За дадатковую плату прапануецца:
-    наведванне карчмы
-    набыццё сувеніраў ад Беларускага саюза майстроў народнай творчасці

Экспазіцыя музея працуе з 10.00 да 18.20. Каса працуе з 10.00 да 17.30.
Шаноўныя наведвальнікі!
Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна пагодных умоў.

Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам “Малінаўка” за в. Азярцо
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунку: Мiнск – Гарадзiшча, Дубянцы, калгас Калініна, Заходнія могілкі
Расклад руху: аўтобус № 203 - 9:15; 12:00 - на тэрыторыю музея аўтобусы № 262, 363, 277, 325, 357 - 9:40; 10:28; 11:35; 12:20; 14:15;14:55;15:05 - да прып. “Музей».

Наш адрас: 223031 Мінскі р-н, п/а Азярцо
Тэлефон арганізатараў свята для даведак:
(8-017) 209-41-63 (акрамя суботы і нядзелі);
(8-017) 507-69-37 (акрамя панядзелка і аўторка);
(8-029) 662-68-09 (Velcom).

Афіцыйны сайт: www.etna.by
e-mail: info@etna.of.by

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку ««Зазірні ў сямейны альбом»» в , место проведения выставки  - «».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.