24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Прэзентацыя гістарычнага рамана Андрэя Лютых «Крэпь»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

12 сакавіка а 18-й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца прэзентацыя гістарычнага рамана Андрэя Лютых “Крэпь”.

 Выданне ўяўляе сабою гісторыка-прыгодніцкі раман аб беларускіх рэаліях часоў Напалеонаўскіх войнаў. Кніга “Крэпь” – гэта спроба без звыклых стэрэатыпаў распавесці аб падзеях 1812 г. Яе героямі сталі мясцовыя шляхціцы, Напалеон Банапарт і імператар Александр І, салдаты і афіцэры дзвюх варагуючых армій, геніяльны авантурыст і простыя беларускія людзі. Гэта цікавы і захапляльны аповед аб справах даўно мінулых дзён, прасякнуты тонкім пачуццём гумару. Раман “Крэпь” слушна пабачыў свет у час двухсотгоддзя гадавіны падзей 1812 г. Ён стане яшчэ адной магчымасцю пазнаёміцца са славутымі, але да канца не асэнсаванымі старонкамі нашай гісторыі.

 Аб аўтары:
Аматар айчыннай гісторыі Андрэй Лютых – эканаміст па адукацыі, аўтар шэрага артыкулаў у мясцовай прэсе. Прэзентуемая кніга – вынік амаль 25- гадовай работы аўтара, якую ён пачаў пасля знаёмства з архіўнымі матэрыяламі.

 Вайна 1812 г. увайшла ў гісторыю Расіі як Айчынная, а ў еўрапейскую – як руская кампанія Напалеона. Яна змяніла лёсы еўрапейскіх народаў і пераўтварыла ў попел надзеі тых, хто звязваў з Напалеонам спадзяванні на аднаўленне Рэчы Паспалітай. Нягледзячы на маштаб і значнасць вайны 1812 г. для Беларусі, яна да канца так і не асэнсавана грамадствам. Мы працягваем жыць стэрэатыпамі і звязваем гэтую вайну выключна з Расіяй і Францыяй, забываючыся на тое, што для Беларусі гэта не менш значная старонка гісторыі.

 

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь
Адрас: г.Мінск, вул. К. Маркса, 12,
тэл. для даведак 227 43 22, 227 00 05

 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Отзывы
26 декабря 2012 в 12:51

Замечательная книга!!! Захватывающий сюжет! Интересные герои! Неожиданная концовка! Большое спасибо!

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно