-
Стоимость:
Бесплатно
Доўгачаканая прэзентацыя кнігі мастака і дызайнера Міхала Анемпадыстава «Колер Беларусі» адбудзецца ў перадапошні дзень вясны.
З даследаваннем «Колер Беларусі» ў фармаце выставы і займальных лекцый цікаўныя да беларускай культуры знаёмыя даўно. Цяпер шматгадовая даследчыцкая праца Міхала Анемпадыстава ўвасобілася ў кнігу — шыкоўны дызайнерскі альбом.
«Візуальныя матэрыялы кожнага з раздзелаў: «Белы», «Чорны», «Чырвоны», «Сіні. Блакітны», «Шэры», «Залаты. Жоўты», «Зялёны» суправаджаюць разгорнутыя аўтарскія тэксты. Гэта экскурсы ў культуралогію колераў. Кожны колер прадстае як прадукт культуры, для якога на пэўным этапе гісторыі з’яўляецца адпаведная назва, увасабляючы ягоны знакавы сэнс, сімвалічную інфармацыю, маркёрныя функцыі», — распавядае доктар мастацтвазнаўства, дацэнт катэдры этнаграфіі і фальклору БДУКМ Вольга Лабачэўская, рэцэнзент гэтай даследчыцкай працы.
Філосаф, літаратар і рэдактар кнігі Валянцін Акудовіч азначае яе так: «Калі б мяне папрасілі адным словам ахарактарызаваць кнігу Міхала, дык гэтым словам было б «Патрэбная». Мне яна бачыцца надзвычай патрэбнай кнігай для ўсіх, хто хоча заглыбіцца ў самую сутву Беларусі праз гісторыю яе колераў. І я пэўны, што бальшыня чытачоў адкрые для сябе новы свет, пра існаванне якога нават не здагадвалася, нягледзячы на ўсе свае ўніверсітэты».
Лятучы ўніверсітэт запрашае далучыцца да імпрэзы, задаць пытанні аўтару і экспертам 30 траўня (аўторак) у 19.30 у галерэі Беларускага Саюза Дызайнераў (Брылеўская, 14). Уваход вольны!
Кніга Міхала Анемпадыстава «Колер Беларусі» выдадзеная ў межах
Дадатовая інфармацыя па тэлефонах: +375 (29) 742-20-40 (Юлія), +375 (44) 742-48-32 (Лізавета).
Падзея ў Facebook.
Больш публікацый на тэму даследавання «Колер Беларусі» шукайце на сайце
Бесплатно