24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Гуканне вясны

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Студэнцкае этнаграфічнае таварыства і Дзяржаўны літаратурны музей Я. Купалы ўжо ў сёмы раз запрашаюць пагукаць вясну ў ВязынкуВязынку! Свята адбудзецца 26 сакавіка 2017 г., пачатак – 13.00.

У праграме веснавыя песні і карагоды, гульні для моладзі і дзяцей, традыцыйная музыка і танцы, кірмаш.

Загукаць вясну ў гэтым годзе збіраюцца спеўныя гурты "Guda", "Варган" (г. Полацк), ";Горынь"; "Dainava", "Мярэжа", "Рутвіца", дзіцячыя калектывы "Калыханка" (а/г Міханавічы) і "Сонейка"; (г. Лагойск), а таксама музыкі А. Крукоўскі, Д. Сухі, Д. Зуева, В. Янчы, С. Чавус, Я. Барышнікаў, В. Фёдарава, Р. Яраш, А. Яскевіч, С. Чубрык, К. Радзівілава і клуб традыцыйнага танца “SITA”. Сямейная студыя Н. Сухой падчас свята зладзіць перформанс са свісцёлкамі, а пасля правядзе майстар-клас. Акрамя гэтага, пройдзе майстар-клас па вілейскіх танцах ад спадарыні Зінаіды Губаравай-Крупскай (г. Вілейка).

Нашыя сябры, грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны”, таксама сёлета рыхтуюць шмат цікавага: наведвальнікі змогуць пашукаць з арніталагічнай трубой і біноклямі птушак у Вязынцы, паўдзельнічаць у вырабе папяровых птушак і ўпрыгожыць імі дрэвы, сфатаграфавацца ў адмыслова падрыхтаванай фотазоне.

Заклікаем усіх удзельнікаў свята, як і заўжды, узяць з сабою добры настрой, вясёлую кампанію, птушак і стужкі на дрэвы і ўсім разам пагукаць вясну ў першыя цёплыя дзянькі года!

Для ўваходу на тэрыторыю музея трэба будзе набыць квіток: дзеці і студэнты 1 руб., дарослыя - 2 руб.

Як даехаць: электрычка з Менску (ст. Мінск-Пасажырскі) едзе ў 11.33, прыбывае ў Вязынку ў 12.24. Назад з Вязынкі можна ехаць у 17.06, 17.40.

Сачыце за навінамі і да сустрэчы ў Вязынцы! 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    Взрослые – 2,00 руб.

    Студенты и дети – 1,00 руб.

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно