24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Акцыя «Манеты ВКЛ для Гістарычнага музея»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь пачынае краудфандзінгавую акцыю па збору сродкаў на набыццё 9 раннелітоўскіх манет XIV ст. Прадстаўленыя манеты маюць намінал пенязь(дэнарый), і чаканіліся за часам Альгерда і Ягайлы.

Артэфакты часоў станаўлення Вялікага Княства Літоўскага – рэдкія рэчы, якія слаба прадстаўлены ў беларускіх музеях. А між іншым – Вялікае Княства Літоўскае аказала моцны уплыў на станаўленне беларускай дзяржаўнасці, культуры і мовы. Разам мы маем магчымасць узбагаціць скарбніцу беларускіх музеяў новымі унікальнымі экспанатамі.

Збор сродкаў будзе адбывацца праз платформу “Талака” (www.talaka.by): кожны, хто ахвяруе грошы ў адказ атрымае пэўны бонус – пачынаючы ад паштоўкі, да шматразовага абанементу на наведванне музея. Кошт манет складае 7200 дэмінаваных беларускіх рублеў, а на акцыю адведзена 60 дзен (www.talaka.by). Мы заклікаем усіх людзей, неабыякавых да падтрымання гісторы і культуры Беларусі, прыняць удзел у дадзенай акцыі. Усе жадаючыя могуць пералічваць сродкі на электронны рахунак сістэмы belqi нумар 33824428. Як туды пакласці грошы?

1. Праз сістэму інтэрнэт банкінга ААТ "Прыёрбанк" www.prior.by альбо праз разлікова-даведачныя тэрміналы ААТ "Прыёрбанк"
2. Праз сістэму абслугоўвання банкаўскіх картак Viza i MasterCard – "WEB Pay"e-pay.by 
3. Праз аўтаматызаваную інфармацыйную сістэму "Расчет" – можна пакласці грошы на Белпошце, альбо ў любым з 28 банкаў РБ(Финансовые услуги\Электронные деньги\Пополнение эл. кошелька belqi) raschet.by

Калі Манеты з вашай дапамогай будуць набыты, музей плануе экспанаваць іх на першым паверсе, у зале “Старажытная Беларусь”. 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Отзывы
07 марта 2017 в 03:39

Як з Амерыкі можна ахвяраваць грошы?

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно