24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Інтэрактыўная акцыя «Музей жадае пазнаёміцца…»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Інтэрактыўную бясплатную суперакцыю да 950-годдзя летапіснага ўспаміна пра Мінск прапаноўвае мінчанам і гасцям сталіцы “Музей гісторыі горада Мінска”. 4 сакавіка 2017 года музей чакае да сябе ў госці.

Любы чалавек, знаходзячыся ў Мінску, хоць раз праходзіў поруч з Мінскай гарадской ратушай, падымаўся па прыступках уздоўж будынка Белпрампраекта, спускаўся па вуліцы Кірылы і Мяфодзія на набярэжную. Пры гэтым, не кожны адчуваў, што недзе поруч знаходзіцца незнаёмы Музей. 

А ці знаёмы Вы з Музеем гісторыі горада Мінска? Напэўна не так, каб быць пастаяннымі сябрамі. 

Таму, Музей вырашыў не спаць у шапку і пазнаёміцца з Вамі сам! Патрабаванні ў Музея не такія і строгія: вашае сацыяльнае становішча, пол і ўзрост – не маюць значэння, галоўнае, каб чалавек быў харошы!

Музей гісторыі горада Мінска – гэта не проста адзін будынак у цэнтры горада. Гэта шэраг тэматычных экспазіцый, прысвечаных розным сферам гарадскога жыцця, якія размяшчаюцца ў Верхнім горадзе Мінска. 

Толькі 4 сакавіка 2017 года Музей адразу раскажа пра свае філіялы, пакажа ўсе экспазіцыі і тэматычныя выставы. Вас чакаюць:
- У Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага і Гарадской мастацкай галерэі твораў Л. Шчамялёва - незабыўнае падарожжа ў свет мастацтва;
- У Мінскай гарадской ратушы - цікавыя гісторыі падарожнікаў, якія праязжалі праз наш горад;
- У экпазіцыі “Карэтная” - пуцявыя прыгоды мінчан;
- У Ахеалагічным музеі - сустрэча са старажытнымі мінскімі мамантамі;
- У арт-гасцёўні “Высокае мѣста” - утульная, творчая атмасфера.

Усіх харошых людзей Музей чакае 4 сакавіка 2017 года. Для таго, каб пазнаёміцца з Музеем, трэба загадзя забраць квіток з пазначаным месцам і часам сустрэчы.

З 22 лютага па 3 сакавіка ўключна можна атрымаць бясплантыя квіткі ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага па адрасе пл. Свабды, 15 з 11:00 да 18:30 (Колькасць квіткоў абмежавана).

Даведкі па тэлефоне +375 (17) 321-24-30. 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    Бесплатно

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно