24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Масленіца. Аладны фэст

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

МАСЛЕНКА – так ласкава нашыя продкі называлі цэлы тыдзень святкавання і гукання вясны, які пачынаўся перад Вялікім пастом. Час ідзе, а традыцыі застаюцца нязменнымі: парк “Мазурына” запрашае дзетак і бацькоў на аЛАДНЫ ФЭСТ, каб спрычыніцца да ўсіх народных традыцый старажытнага свята!

Праграма мерапрыемстваў будзе доўжыцца два дні. Выходныя 25 і 26 лютага 2017 года абяцаюць шэраг цікавостак і прыгод. Чакаем самых старанных і зацікаўленых, каб паўдзельнічаць у спартыўных спаборніцтвах, конкурсах і віктарынах. А можа, менавіта вы станеце тым смельчаком-асілкам, які зможа залезці на высачэзны столб за галоўным прызам-сурпрызам?

На працягу двух дзён аЛАДНАГА ФЭСТУ можна будзе пачаставацца блінцамі, аладкамі і іншымі найсмачнейшымі стравамі, якія прывязуць да нас майстры літоўскай ярмаркі “КАЗЮКАЗ”. Нашыя суседзі зладзяць сапраўднае кулінарнае шоу: майстар-клас “ВЯЛІКІЯ БЛІНЫ ДЛЯ МАЛЕНЬКІХ ДЗЕТАК” навучыць гатаваць і маленькіх, і дарослых! Акрамя таго госці з Літвы прапануюць паўдзельнічаць у конкурсах на лепшае аздабленне шпакоўні і самы хуткі збор пазлаў.

Удзельнікаў фэсту чакае асаблівая канцэртная праграма з удзелам творчых калектываў гораду і Цэнтра культуры “ВІЦЕБСК”. А эфектным фіналам аЛАДНЫХ прыгод у парку Мазурына стане традыцыйнае спальванне сапраўднага масленічнага пудзіла. Для актыщнага адпачынку можна выбраць спартыўны інвентар у пункце пракату, і нават пакатацца на конях!

Чакаем дзетак і дарослых на добрую, шчырую, шырокую і смачную МАСЛЕНІЦУ: будзьма святкаваць і гукаць вясну разам!

25 і 26 лютага, парк Мазурына, з 11.00 да 15.00.
Уваход вольны.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно