24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Цырымонія падвядзення вынікаў конкурсу «І складаюцца самыя дзівосныя казкі…»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

24 студзеня а 12-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца ўрачыстая цырымонія падвядзення вынікаў конкурсу творчых работ “І складаюцца самыя дзівосныя казкі…”.

Конкурс праходзіў з 21 лістапада 2016 года па 31 снежня 2016 года. У конкурсе прынялі ўдзел дзеці ад шасці да васямнаццаці гадоў. На адрас музея прыйшло каля чатырохсот работ з усіх рэгіёнаў Беларусі, якія ў мастацкай форме адлюстоўваюць уяўленні сучаснай моладзі пра герояў твораў Якуба Коласа.

Работы ацэньваліся па ўзроставых катэгорыях у двух асноўных намінацыях:
- конкурс выяўленчага мастацтва;
- літаратурны конкурс.

На конкурс выяўленчага мастацтва былі прадастаўлены малюнкі, паштоўкі, пано, вышыванкі, вырабы з керамікі, салёнага цеста, лялькі, выцінанкі. Ва ўсіх работах увасоблена дзіцячае ўяўленне і бачанне герояў твораў Якуба Коласа, іх выяўленне сродкамі выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

На літаратурны конкурс прыйшлі казкі, эсэ, замалёўкі, літаратурная крытыка, сачыненні, у якіх удзельнікі конкурсу разважаюць пра значэнне творчасці Якуба Коласа ў беларускай літаратуры, дзеляцца сваімі ўражаннямі ад прачытаных твораў класіка, спрабуюць свае ўласныя пісьменніцкія сілы.

У журы конкурсу былі запрошаны вядомыя беларускія паэты, мастакі і дзеячы культуры.

Лаўрэаты конкурсу і госці музея змогуць пабачыць у залах музея “ажыўшую” экспазіцыю, на якой прадэманструюцца вузлавыя моманты жыцця і творчасці Якуба Коласа.

На ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання члены журы павіншуюць пераможцаў, уручаць дыпломы і памятныя падарункі.

Тэл. для даведак: +375 (17) 284-17-02.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно