24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Прэзентацыя каталога фатаграфій Уладзіславы Францаўны Луцэвіч «На добры ўспамін…»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

13 снежня 2016 года а 17-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы адбудзецца прэзентацыя каталога фатаграфій Уладзіславы Францаўны Луцэвіч «На добры ўспамін…».

Мерапрымства прымеркавана да 125 годдзя з дня нараджэння Уладзіславы Францаўны, жонкі Янкі Купалы, вернай сяброўкі паэта, яго паплечніцы, заснавальніка і першага дырэктара Літаратурнага музея Янкі Купалы. 

У беларускай культуры імя Уладзіславы Францаўны Луцэвіч займае асаблівае месца – яна стварыла помнік паэту – Музей!

Кожны наведвальнік быў для яе жаданым госцем, з вялікай любоўю распавядала яна пра Янку Купалу. Да яе прыходзілі артысты, мастакі, пісьменнікі, грамадскія дзеячы, сваякі, вучні, студэнты, каб разам адзначыць святы і памятныя даты.
Урад Беларусі высока ацаніў плённую дзейнасць У.Ф. Луцэвіч. Яна была ўзнагароджана двума ордэнамі «Знак пашаны», медалямі, граматамі, а ў 1959 годзе ёй было нададзена ганаровае званне «Заслужаны дзеяч культуры БССР».

У аснову каталога «На добры ўспамін…» былі пакладзены 118 найбольш каштоўных фатаграфій, якія адлюстроўваюць жыццё і дзейнасць У.Ф. Луцэвіч.

Для таго, каб зацікавіць чытача і больш яскрава раскрыць асобу цёці Уладзі, як называлі яе ў пасляваенным Мінску, пад фатаграфіямі змешчаны ўспаміны сяброў, знаёмых, сучаснікаў сям’і Янкі Купалы. 

Каталог «На добры ўспамін…» аддае пашану як У.Ф. Луцэвіч, так і ўсім людзям, якія працавалі ў музеі, удзельнічалі у зборы матэрыялаў, аддаючы ўсю душу і сэрца свайму прызванню. 

Большасць фатаграфій з’яўляюцца невядомымі шырокаму колу грамадства, мала вывучанымі навукоўцамі, даследчыкамі, літаратуразнаўцамі, журналістамі, педагогамі. Некаторыя з іх будуць прэзентавацца ўпершыню!

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно