24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Пешаходная экскурсія «Гісторыі са старога пад'езда»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Пешая экскурсія па пасёлку Трактарнага завода

Вялікая гісторыя ўзорнага сацыялістычнага пасёлка пераплятаецца з маленькімі гісторыямі яго будаўнікоў і жыхароў, каб стаць цэльнай аповесцю - з эфектам "сепія", з тэгам "трэш", з саўндтрэкам у стылі "рэтра". Пабудаваны адным з першых у пасляваенным Мінску ваеннапалоннымі немцамі і вяскоўцамі-беларусамі, пасёлак стаў сімвалам аднаўлення сталіцы і вяртання беларусамі свайго "гараджанства", прыкладам для будаўніцтва савецкіх заводскіх мікрараёнаў, прыгожым і ўтульным домам для шматлікіх сямей, дэкарацыямі для шматлікіх кінафільмаў. Усе семдзесят год ударных будняў - у дзвюхгадзінным экскурсійным шпацыры па Трактарагорадзе.

На гэты раз вулачкамі і дварамі знакамітага пасёлка нас правядзе гісторык, экскурсавод, знаўца Мінска Павел Каралёў

14.00, 12 лютага (нядзеля)
на беларускай мове
ад ст.м. Трактарны завод (выхад у бок МТЗ)
удзел бясплатны, без запісу

+375 (29) 704-00-18
вк, fb - Менскі велашпацыр
www.mienskbiketour.by

ІП Абрамчук Р., УНП 192201977

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    Бесплатно

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно