24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Літаратурная дыскусія «Забіць у сабе анёла, або Як быць паэткай у сучаснай Беларусі»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

ГКК “Будзьма беларусамі!” і Саюз беларускіх пісьменнікаў запрашаюць 1 лістапада на літаратурную дыскусію “Забіць у сабе анёла, або Як быць паэткай у сучаснай Беларусі”з удзелам паэтак Валянціны Аксак, Вольгі Гапеевай і Насты Кудасавай. Мадэратарка – паэтка Юля Цімафеева.

Са школьных часоў мы маем зборны вобраз “паэтэсы” – сентыментальнай ці, наадварот, экзальтаванай паненкі, якая ў вершах толькі і робіць, што скардзіцца на няшчаснае каханне і апявае прыгажосць роднай зямлі. Але колькі ў тым вобразе было праўды, а колькі маны? І хто такія сучасныя беларускія аўтаркі, якія ў тлумную інфармацыйную эпоху імкнуцца гаварыць са светам паэтычнымі радкамі? Як яны прыйшлі ў літаратуру і чаму засталіся, пра што пішуць і чаго пазбягаюць, якіх анёлаў і дэманаў у сабе забіваюць ці, наадварот, вырошчваюць? Як ставяцца да славы, вар’яцтва, вайны і палітыкі і якой бачаць будучыню паэзіі пасля сябе?

Адказы на гэтыя і іншыя пытанні, а таксама новыя вершы ўдзельніц дыскусіі вы пачуеце ў Літаратурным музеі імя Петруся Броўкі.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    Бесплатно

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно