24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Прэзентацыя кнігі «Патрыятызм для чайнікаў»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

У віленскім выдавецтве “Логвінаў” выйшла новая кніга вершаў Кім Чжун Хо "Патрыятызм для чайнікаў" у перакладзе з паўночнакарэйскай мовы Сяргея Прылуцкага.

Да канца невядома, ці Кім Чжун Хо – сапраўднае імя і прозвішча аўтара, ці гэта псеўданім. Больш за тое, ніхто дагэтуль невядома, як ён выглядае, дзе нарадзіўся і вырас, і на якім этапе ён быў завочна прысуджаны ўладамі КНДР да смяротнага пакарання.

Кнігу складаюць раней невядомыя тэксты, а таксама вершы са зборнікаў "Міністэрства ўнутраных органаў", "Патрыятызм для чайнікаў", "Зеляней, магілка!" і "Жылы і мазалі".

У кнізе вядзецца пра пустыя сэрцы і поўныя штаны страху, пра кароткі шлях ад літаратуры да пракуратуры, і ня менш займальную дарогу ад школьных галёрак да завадскіх галер. Ёсць у кнізе і пра дзядоў-ветэранаў і іхніх унукаў-гопнікаў, якія выгадвалі адзінае ўмельства - ганарыцца чужымі подзвігамі. І пра традыцыйныя каштоўнасці, якім самае месца сядзець на ланцугу і ня рыпацца. "Патрыятызм для чайнікаў" можна выкарыстоўваць як турыстычны дапаможнік. Але ён распавядае не пра месцы былой велічы, замкі, палацы, герояў, а пра тое, дзе і як чалавека робяць нікім. А робяць гэта ў адной паўночнай краіне з вялікім умельствам і аганьком у вачох.

Урывак з кнігі можна прачытаць тут

Прэзентацыя кнігі "Патрыятызм для чайнікаў" з удзелам перакладчыка адбудзецца 4 лістапада – у Мінску (Кнігарня Логвінаў, Незалежнасці 37а, пачатак а 19). 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно