-
Стоимость:
7,00 (70 000) - 7,50 (75 000) руб.
90-ГОДДЗЮ ТЭАТРА ПРЫСВЯЧАЕЦЦА!!!
ТЭАТР ПРЫЗЯМЛІЎСЯ Ў ВІЦЕБСКУ
Урачыста-творчы вечар
21 лістапада 1926-га ў Віцебску адкрыўся, “прызямліўся” Другі Беларускі дзяржаўны тэатр. Прайшло 90 год… За гэты час змянілася некалькі пакаленняў артыстаў, пастаўлена неверагодная колькасць спектакляў, тэатр нават пераехаў з плошчы Леніна на вуліцу Замкавую…
Нязменным засталося адно: заўжды на сцэне – акцёр, артыст, творца. У пошуку дасканалага сцэнічнага вобраза ён праходзіць шлях выпрабаванняў. Зазірае ў мінулае і размаўляе з коласаўцамі, якія ўжо сышлі ад нас. Уважліва пераглядае старонкі свайго тэатральнага жыцця. Спрабуе прадказаць будучае…
На юбілейным учарыста-творчым вечары праз камедыю і драму, праз лірыку і гумар, праз песні і пластычныя нумары мы імкнемся адказаць на пытанне: “Што такое Коласаўскі тэатр?” Для гэтага на сцэну выйдзе ўся трупа разам.
Вядома, будуць віншаванні, падарункі, нечаканыя сюрпрызы… Але больш за іншае мы чакаем, што падзеліць з намі гэтае свята прыйдзе поўная зала гледачоў.
7,00 (70 000) - 7,50 (75 000) руб.