24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Рускія пісьменнікі ў Доме Коласа

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Сумесны праект Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа і Маскоўскай абласной дзіцячай бібліятэкі

З 17 па 21 кастрычніка ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца шэраг мерапрыемстваў у рамках міжнароднага расійска-беларускага праекта «Пад белымі крыламі» у адпаведнасці з дамовай аб міжнародным супрацоўніцтве паміж Маскоўскай абласной дзяржаўнай дзіцячай бібліятэкай і Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеем Якуба Коласа.
У праграме мерапрыемстваў:
17 кастрычніка, 16.00 – творчы вечар вядомага расійскага пісьменніка, лаўрэата шматлікіх прэстыжных міжнародных і ўсерасійскіх літаратурных прэмій, уладальніка медаля Саюзнай Дзяржавы Расія-Беларусь «За супрацоўніцтва» Алега Трушына (Музей Якуба Коласа, Мінск);
18 кастрычніка, 10.00 – лекцыя загадчыка аддзела міжнароднага супрацоўніцтва і праектнай дзейнасці МАГДБ, кандыдата гістарычных навук, дацэнта Л. М. Максімавай «Інавацыйны вопыт расійскіх бібліятэк у праектнай дзейнасці» для слухачоў курсаў павышэння кваліфікацыі «Інавацыйная дзейнасць сучаснай бібліятэкі" ДУА "Інстытут культуры Беларусі», прэзентацыя двухтомніка па гісторыі і культуры Расіі, літаратурных сядзібах, падарожжах па ўнікальных месцах Расіі –"Там русский дух", " Кругом Россия родной край" А. Дз. Трушына (Музей Якуба Коласа, Мінск);
19 кастрычніка – выступленне ўдзельнікаў праекта перад бібліятэкарамі Стаўбцоўскага раёна і гімназістамі (УА "Гімназія №1 г. Стоўбцы"), наведванне філіяла Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа «Мікалаеўшчына»;
20 кастрычніка – выступленне ўдзельнікаў праекта перад супрацоўнікамі музеяў г. Магілёва, наведванне Музея гісторыі Магілёва і Мастацкага музея імя. П. В. Масленікава;
21 кастрычніка – падвядзенне вынікаў, круглы стол з удзелам беларускіх пісьменнікаў.

Сардэчна запрашаем!

Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5
Тэл. для даведак: 284-15-84, 284-17-02
Афіцыйны сайт: www.yakubkolas.by

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно