24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Творчы вечар пісьменніка Ганада Чарказяна

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

18 кастрычніка а 16:00 гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца творчы вечар Ганада Чарказяна “Знайсці сваю дарогу ў жыцці”, прымеркаваны да юбілею пісьменніка.

Ганад Чарказян (курд.Qanatе Carkazyan) - паэт, пісьменнік, празаік, перакладчык. Нарадзіўся Ганад Бадрыевіч ў Арменіі, у Арарацкай даліне, куды, ратуючыся ад бяды-ліха, калісьці прыйшоў з Турцыі яго дзед, курд па нацыянальнасці. Лёс закінуў яго ўнука ў Беларусь. Ён працаваў, вучыўся, скончыў Беларускі політэхнічны інстытут. Шмат пісаў. «Спагадны лёс» звёў Ганада Чарказяна з Петрусём Броўкам, Рыгорам Барадуліным, Васілём Быкавым і многімі іншымі пісьменнікамі рэспублікі. Беларусь стала другой радзімай Ганада Бадрыевіча, і ён аддзячыў ёй за прытулак, дабрыню і сардэчнасць светлымі вершамі і паэтычнай прозай.

Ганад Чарказян піша на беларускай, курдскай і рускай мовах. Першая кніга яго вершаў "Трываласць" (1980) выйшла ў Мінску. На рускую мову яе пераклаў Валерый Ліпневіч. З тых часоў у аўтара выйшла больш за 20 кніг паэзіі і прозы на беларускай і рускай мовах. У розныя гады Ганада Чарказяна перакладалі Фёдар Яфімаў, Валянцін Тарас, Барыс Крывялевіч, Глеб Артханаў, Рыгор Барадулін, Ала Канапелька, Кастусь Жук, Казімір Камейша, Іван Бурса. Асобныя вершы з'яўляліся ў перакладзе на шведскую, англійскую, іспанскую, арабскую, японскую мовы і хіндзі. 

На творчым вечары прагучаць творы не толькі самаго юбіляра, але і паплечнікаў па пяру Ганада Бадрыевіча – Васіля Быкава і Рыгора Барадуліна (дзякуючы сямейнаму відэархіву), а таксама Міхася Пазнякова, Міколы Мятліцкага, Алеся Марціновіча, Казіміра Камейшы і іншых. 

Спецыяльна да мерапрыемства падрыхтавана выстаўка з асабістага архіва Ганада Чарказяна, на якой будуць прадстаўлены выданні твораў пісьменніка розных гадоў, кнігі класікаў беларускай літаратуры – Петруся Броўкі, Васіля Быкава, Івана Шамякіна, Рыгора Барадуліна з аўтографамі, а таксама іх падарункі юбіляру, фотаздымкі, ганаровыя граматы і разнастайныя публікацыі.

Сардэчна запрашаем!

Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5
Тэл. для даведак: +375 17 284-15-84, +375 17 284-17-02
Афіцыйны сайт: www.yakubkolas.by

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно