24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Літаратурны выступ Грэгара Зандэра (Нямеччына)

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

29 верасня ў кнігарні ЛогвінаЎ – супольны літаратурны выступ Грэгара Зандэра (Нямеччына) і Альгерда Бахарэвіча (Беларусь).

Альгерд Бахарэвіч пазнаёміць чытачоў зь біяграфіяй і творчасцю Грэгара Зандэра. Прагучаць урыўкі з твораў Грэгара Зандэра ў аўтарскім выкананні на нямецкай мове і ў перакладзе на беларускую мову. Альгерд Бахарэвіч прачытае фрагмэнты са свайго апошняга рамана “Белая муха, забойца мужчын”. І, вядома, абодва аўтары з ахвотай адкажуць на ўсе пытанні чытачоў.

Імпрэза ладзіцца пры падтрымцы Інстытута імя Гётэ ў Мінску

Грэгар Зандэр нарадзіўся ў 1968 годзе ў Швэрыне. Вывучаў мэдыцыну, германістыку, гісторыю, а таксама журналістыку ў Бэрліне. Дэбютаваў у 2002 годзе, апублікаваўшы кнігу “Але я нарадзіўся тут”. Аўтар двух раманаў і зборнікаў апавяданняў, лаўрэат некалькіх літаратурных прэмій, у тым ліку прэміі найлепшаму нямецкаму аўтару кароткай прозы Deutscher Erzählerpreis за кнігу Winterfisch і прэміі Аннэлізэ Вагнэр. Жыве ў Бэрліне.

Альгерд Бахарэвіч нарадзіўся ў 1975 годзе ў Менску. Аўтар некалькіх раманаў (“Сарока на шыбеніцы”, “Шабаны. Гісторыя аднаго знікнення”, “Дзеці Аліндаркі”, “Белая муха, забойца мужчын”) і зборнікаў эсэ. Лаўрэат прэмій “Кніга году”, “Залатая літара”, двойчы другі ляўрэат прэміі Ежы Гедройця. Жыве ў Мінску.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    Бесплатно

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно